Get Mystery Box with random crypto!

Спэцыялісты разабраліся ў прычынах трамбозу пасьля некаторых в | cybulinka.

Спэцыялісты разабраліся ў прычынах трамбозу пасьля некаторых вакцын ад covid-19.

З пачаткам массавай вакцынацыі ад каронавіруснай інфэкцыі зьявіліся і выпадкі трамбозу ў некаторых людзей пасьля прышчэпкі. У выніку Эўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў прызнала трамбоз рэдкім пабочным эфэктам вакцын AstraZeneca і Johnson&Johnson. Пазьней трамбозы зафіксавалі ў двух аргентынскіх пацыентаў пасьля вакцынацыі расейскім прэпаратам Спутник V, аднак механізм заставаўся невядомым.

Зараз медыкі высьветлілі, што адэнавірусы - чалавека і шымпанзэ - якія выкарыстоўваюцца ў якасьці вэктара, могуць зьвязвацца з трамбацытарным цытакінам PF4. У выніку імунная сыстэма блытае PF4 з чужародным адэнавірусам і сынтэзуе антыцелы (імунаглабуліны), спецыфічныя да яго. Па меркаваньні адмыслоўцаў, менавіта такія імунаглабуліны і выклікаюць трамбоз. Аднак варта адзначыць, што верагоднасьць такога пабочнага эфэкта невялікая: 1 выпадак на 10000 прышчэпленых.