Get Mystery Box with random crypto!

Паўтаральнасьць анкалягічных дасьледваньняў пад пагрозай. Люб | cybulinka.

Паўтаральнасьць анкалягічных дасьледваньняў пад пагрозай.

Любое навуковае дасьледваньне мусіць адпавядаць пэўным стандартам, сярод якіх ёсьць аднаўляльнасьць. То бок, калі дзьве групы навукоўцаў паўтораць адно і тое ж дасьледваньне, то яны мусяць атрымаць прыблізна адныя вынікі. У 2014-2015 годзе выявілася, што больш за палову работ па псыхалёгіі не праходзяць такі тэст. Такую сытуацыю назвалі крызісам паўтаральнасьці і яна моцна пахіснула давер да псыхалёгіі. Пасьля такога ўсе навуковыя дасьледваньні апынуліся пад пільным позіркам: калі дасьледваньне не праходзіць тэст на паўтаральнасьць, то гэта ставіць пад сумнеў ягоныя вынікі. Так выявілася, што крызіс закрануў яшчэ і анкалёгію.

"Пад мікраскоп" трапілі 193 досьледа, апісаных ў 53 работах прысьвечаных раку з 2010 па 2012 гг. У выніку ні адзін зь іх немагчыма было паўтарыць з выкарыстаньнем толькі інфармацыі, апублікаванай у рабоце. Аднак навукоўцам усё ж удалося паўтарыць 50 досьледаў, толькі для гэтага ім прыйшлося зьвярнуцца па дапамогу да аўтараў арыгінальных артыкулаў. Больш за тое, крыху меней за палову з паўтораных экспэрымэнтаў далі такія самыя вынікі, як і ў арыгінальным артыкуле. Такая нявызначанасьць можа сьведчыць пра тое, што некаторыя прэпараты ад рака зараз дарэмна тэстуюцца на пацыентах і не дадуць аніякага эфэкту.

Варта адзначыць, што не ўсё так змрочна. Ведаючы пра крызіс паўтаральнасьці, навукоўцы робяць больш, чым калі-небудзь для вырашэньня гэтай праблемы. Да таго ж, адрозныя вынікі пры паўторнай праверцы не абавязкова азначаюць памылковасьць першапачатковага дасьледваньня.