Get Mystery Box with random crypto!

Навукоўцы даведаліся, што чакае супэргерояў у старасьці. Дась | cybulinka.

Навукоўцы даведаліся, што чакае супэргерояў у старасьці.

Дасьледнікі дагэтуль спрабуюць разабрацца з прычынамі старэньня арганізму, аднак ужо зараз можна сказаць, што адным з асноўных фактараў такога працэсу зьяўляецца генэтыка. І калі з генэтыкай, прынамсі пакуль, нічога немагчыма зрабіць, то з іншымі фактарамі, што ўплываюць на хуткасьць старэньня, можна падужацца: весьці здаровы лад жыцьця, адмовіцца ад шкодных звычак, падтрымліваць сацыяльныя сувязі, вучыцца нечаму і інш. Аднак гэта актуальна для звычайных людзей, а што з супэргероямі? Ну, вядома, калі б яны рэальна існавалі?

Вырашэньнем гэтага пытаньня заняліся аўстралійскія навукоўцы: яны паспрабавалі на базе супэргеройскіх фільмаў кінасусьвету Marvel паказаць, наколькі важна своечасова карэктаваць свае звычкі. Дасьледнікі паглядзелі 24 фільма, якія былі ў пракаце з 2008 па 2021 год, і прыйшлі да высновы, што ў супэргерояў праблемы звычайных людзей. Выключэньне толькі Тор, які пражыў у кінасусьвеце некалікі тысячагодзьдзяў – якая тут старасьць?

Агулам дасьледнікі адзначылі, што кінагероі рэгулярна займаюцца фізічнай актыўнасьцю і маюць высокую ступень сацыяльнай згуртаванасьці, а такія паказьнікі звязаныя з паніжанай рызыкай дэмэнцыі. У дадатак да ўсяго, кінагероі маюць вялікі аптымізм – пазытыўнае мысьленьне – што таксама станоўча ўплывае на стан здароўя.

Што тычыцца негатыўных эфэктаў, то з фільмаў вынікае, што супэргероі шматразова траплялі пад уплыў магутных гукаў, забруджваньня паветра, а таксама мелі траўмы галавы. Усё гэта выліваецца ў згаданую вышэй дэмэнцыю. Пасьля навукоўцы яшчэ зьвярнулі ўвагу на іншыя паказьнікі, такія як дыета, індэкс масы цела, узровень інтэлекту і г.д. Зараз пра канкрэтных герояў.

Галк (Hulk), па меркаваньні аўтараў, мае высокі індэкс мас цела, праблемы з гневам – яго вельмі шмат – і траўматычныя паводзіны. Мінімум хранічныя захворваньні сэрца і судзінаў.

Чорная ўдава (Наташа Романофф) можа пахваліцца незвычайным інтэлектам, высокай фізічнай актыўнасьцю і гнуткасьцю, да ўся го яшчэ і вегетарыянка! Вось толькі псыхалягічныя траўмы з дзяцінства могуць павысіць рызыку разьвіцьця псыхічных і псыхасаматычных хвароб.

Гнуткі, дужы і спрытны Чалавек-павук (Spider-man) можа не перажываць за пераломы ад падзеньняў ў старасьці, але ж начная барацьба са злачынцамі не дае яму права на здаровы сон (8-10 гадзін). Гэта можа прывесьці да псыхічных хвароб і атлусьценьня.

З такім разборам застаецца толькі пачаць сачыць за сваім псыхічным і фізычным здароўем.