Get Mystery Box with random crypto!

cybulinka.

Лагатып тэлеграм-канала cblnq — cybulinka. C
Лагатып тэлеграм-канала cblnq — cybulinka.
Адрас канала: @cblnq
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 754
Апісанне з канала

Пішу цікавосткі пра рознае.
Ваш @sabaczka

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 3

2021-11-25 17:29:24
Шматразовы лёд.

Новы матэрыял распрацавалі навукоўцы ў Каліфорніі. Насамрэч гэта гідрагель, у якім 10% вады і 90% жэлатыны. Пры хатняй тэмпературы такі матэрыял мяккі і яму можна надаць любую форму, а калі замарозіць, то ён стане цьвёрдым і непразрыстым. Навукоўцы кажуць, што гэта экалягічная замена звычайнаму льду: кавалак гідрагелю можна выкарыстоўваць да 12 разоў.
50 views14:29
Адкрыць / каментаваць
2021-11-24 14:40:22
Марсаход Curiosity даслаў на Зямлю неверагоднае фота чырвонай плянэты.

Зрабіў ён яго падчас сваёй апошняй (16.11) стаянкі на схіле гары Шарп. Першапачаткова фота чорна-белае, аднак шырыня ландшафту захапляе.
21 views11:40
Адкрыць / каментаваць
2021-11-24 10:34:12
Нейрасетка адкрывае новыя экзаплянэты.

Касьмічны тэлескоп Kepler быў пабудаваны адмыслова для пошуку экзаплянэт. Сваю працу ён рабіў з 2009 па 2016 гады. За гэты час назьбіралася вялікая колькасьць дадзеных, якія працягвацюць вывучаць навукоўцы.

Звычайна астраномы шукаюць плянэты па-за межамі нашае сыстэмы мэтадам транзыта: адсочваюцца дробныя зьмены яскравасьці далёкіх зорак, калі паміж ёй і назіральнікам праходзіць плянэта. Зараз для гэтых мэтаў у NASA вырашылі выкарыстаць адмысловую нейрасетку ExoMiner. Яна працуе на супэркампутары Pleiades і здольная адрозьніць экзаплянэту ад памех ці іншых аб'ектаў. Аднак хоць нейрасетцы ўдалося знайсьці 301 новую плянэту, варта разумець, што яна не замяняе астраномаў, а дапамагае ім.

У будучыні ExoMiner плануюць выкарыстоўваць і для іншых астранамічных мэтаў.
30 views07:34
Адкрыць / каментаваць
2021-11-23 18:05:46
У сэрцы знайшлі новы тып клетак, зьвязаных з рэгуляцыяй сэрцавага рытму.

Новым клеткам далі назву nexus glia ( на малюнку), а месьцяцца яны ў праводных шляхах - месцы, дзе найчасьцей выяўляюцца прыроджаныя парокі сэрца
Навукоўцы такія клеткі ўпершыю заўважылі ў рыбак Danio rerio, а праз некаторы час у сэрцах мышэй і чалавека.

Вопыты на рыбках паказалі, што пры выдаленьні nexus glia частата сэрцавых скарачэньняў значна павялічвалася, а калі геномна блякавалася іх разьвіцьцё, то сэрцавы рытм станавіўся блытаным.

Функцыі новых клетак пакуль невядомыя, але навукоўцы мяркуюць, што іх далейшае вывучэньне дапаможа ўдакладніць нашыя веды пра некаторыя захворваньні сэрца.
54 views15:05
Адкрыць / каментаваць
2021-11-23 17:01:39
NASA зноў перанесла запуск касьмічнага тэлескопа «Джэймс Ўэб». На гэты раз непаладкі ў злучэньні з ракетай-носьбітам. Інжынэрам спатрэбіцца дадатковы час на вырашэньне праблемы. Новая дата запуску - 22 сьнежня бягучага году.
«Джэймс Ўэб» мусіць замяніць сабой тэлескоп «Хабл», калі ягоная праца будзе скончана.
69 views14:01
Адкрыць / каментаваць
2021-11-22 12:25:03 Навукоўцы зрабілі матэрыю нябачнай.

Праменяваньне, паглынаньне і расьсеяньне сьвятла пэўным аб'ектам залежыць ад квантавых уласьцівасьцяў часьцінак у ягоным складзе. Такі факт пацьвярджае эфэкт падаўленьня расьсеяньня сьвятла ў халодным і шчыльным газе, прадказаны больш за 30 гадоў таму. У аснове такога эфэкту палягае прынцып Паўлі – дзьве элементарныя часьцінкі не могуць быць ў аднолькавым квантавым стане. Напрыклад, два квантава аднолькавых электрона не могуць знаходзіцца на адной атамнай арбіталі, яны абавязкова мусяць адрозьнівацца хоць чым. Аднак у выпадку празьмерна халоднага газу ў часьцінак не застаецца выбару, бо ўсе станы (з найменшымі імпульсамі) апынаюцца занятымі. Усё гэта вядзе да падаўленьня перадачы імпульса ад фатона да элементарнай часьцінкі, а праз гэта згаданыя вышэй працэсы не ідуць. То бок, рэчыва становіцца нябачным.

Экспэрымэнтальна спраўдзіць апісаную зьяву ўдалося тром групам навукоўцаў. Для гэтага яны бралі воблакі трох хімічных элемэнтаў (K, Sr, Li), фіксавалі ў адмысловых пастках, каб не разьляталіся, і ахалоджвалі амаль да -273,15 градусаў Цэльсія (абсалютны ноль), а ўжо потым прапускалі праз пастку з рэчывам сьвятло. У выніку ім удалося дамагчыся празрыстасьці рэчыва на 37% большай, чым пры хатняй тэмпературы.

У будучыні такі мэтад можа выкарыстоўвацца пры вырабе сьветлапаглынальных матэрыялаў для квантавых кампутараў, каб забясьпечыць захавальнасьць інфармацыі.

Спасылкі на артыкулы: першая, другая,трэцяя.
17 views09:25
Адкрыць / каментаваць
2021-11-20 18:18:13 Цікавае пабочнае дзеяньне парацэтамола.

Парацэтамол – распаўсюджаны прэпарат ад болю і высокай тэмпературы. Знайсьці яго можна пад рознымі гандлёвымі маркамі і ў складзе шмат якіх прэпаратаў ад прастуды. Аднак яшчэ ў мінулым годзе пачалі зьяўляцца звесткі, што названае рэчыва можа прымусіць людзей ісьці на неабгрунтаваныя рызыкі. Акрамя таго, дзеяньне парацэтамола распаўсюджваецца на нэрвову сыстэму і кранае некаторыя псыхалягічныя працэсы, паніжаючы ўспрымальнасьць да крыўды, эмпатыю і кагнітыўныя функцыі.

Навукоўцы з Унівэрсытэта штата Агаё зладзілі шэраг досьледаў па вывучэньні ўплыву адной дозы парацэтамола (1000 мг) на паводзіны чалавека. Студэнты, а іх набралося больш за 500, былі падзеленыя на 2 групы: першай давалі лек, а другой – падманку. Удзельнікам досьледу прапаноўвалася "надзьмуць" балёнік на кампутары да максымальных памераў. За выкананьне заданьня студэнтам налічваліся віртуальныя грошы, а калі балёнік лопаўся, то ўся сума згарала.

Вынікі паказалі, што студэнты з першай групы значна часьцей ішлі на рызыку і гублялі ўсе грошы, а вось у кантрольнай групе паводзіны былі больш асьцярожнымі. Аўтары прыйшлі да высновы, што сувязь паміж прыёмам парацэтамола і выбарам большай рызыкі існуе, але тут ўся справа можа быць не ў самім парацэтамоле, а ў тым, што ён проста паніжае агульную трывожнасьць.
53 views15:18
Адкрыць / каментаваць
2021-11-20 14:22:11
Хімікі знайшлі экалягічную альтэрнатыву плястыкавым блёсткам.
Новая тэхналёгія базуецца на выкарыстаньні цэлюлозы і структурнай афарбоўкі – аптычнай зьявы, пры якой наначасьцінкі ў пэўнай структуры падаюцца афарбаванымі пры поўнай адсутнасьці пігмэнтаў. Так адбываецца праз тое, што адлегласьці паміж элементамі структуры супадаюць з даўжынёй хвалі бачнага сьвятла, у выніку спэктар мяняецца пэўным чынам, і мы бачым адзін з колераў.

Аўтары паказалі, што прапанаваная імі тэхналёгія экалягічная і меней энэргаёмкая ў параўнаньні з традыцыйнымі спосабамі вырабу глітэраў. Ну, а самае галоўнае – такая тэхналёгія падыходзіць для прамысловага вырабу глітэраў.
75 views11:22
Адкрыць / каментаваць
2021-11-18 19:14:22
Амэрыканскія навукоўцы распрацавалі мРНК-вакцыну ад хвароб, пераносчыкамі якіх зьяўляюцца кляшчы.

Новы прэпарат стымулюе ўтварэньне імунітэту да бялкоў сліны кляшча. Такім чынам клешч не можа доўга піць кроў і хутка адвальваецца ад сваёй ахвяры. Да таго ж на месцы ўкуса ўтвараецца прыпухласьць і чырвоная пляма, што дапамагае хутчэй заўважыць павукападобнага.

Вакцыну пакуль праверылі на марскіх сьвінках: 16 прышчапілі, 13 не. Потым усім пасадзілі інфікаваных кляшчэй. Праз 4 гадзіны ў вакцынаванай групы грызуноў «адвалілася» 80% кляшчоў, а праз 18 гадзін ў жывелін гэтай жа групы зьвіліся візуальныя прыкметы ўкусаў (гл. здымак).

Натуральна, што ў кантрольнай групе на месцах укусаў нічога не было, а кляшчы прысутнічалі на грызунах і праз 4 дні.

Прышчэпленыя марскія сьвінкі засталіся здаровымі.
47 views16:14
Адкрыць / каментаваць
2021-11-17 21:42:38
«Ой».
Здымак году Comedy Wildlife Photography Awards.
Усіх фіналістаў глядзіце тут.
51 views18:42
Адкрыць / каментаваць