Get Mystery Box with random crypto!

Таму навукоўцы з інстытутаў Нямеччыны вырашылі ў гэтым разабра | cybulinka.

Таму навукоўцы з інстытутаў Нямеччыны вырашылі ў гэтым разабрацца. Падчас анлайн-досьледу ахвочым паказвалі сказы, толькі не цалкам, а па словах. Некаторыя словы былі замененыя адпаведным смайлікам. Калі чалавек зразумеў сказ (гэта потым правяралі дадатковымі пытаньнямі), то ён мог прагарнуць далей.

Апынулася, што большасьць людзей здолелі зразумець сказы з эмодзі, толькі ім на гэта спратрэбілася на 350 мс болей часу, чым на чытаньне стандартнага тэксту. Цікава, што гэтая розьніца павялічвалася да 900 мс, калі слова замянялі не наўпроставым адпаведным смайлікам, а падобным па сутнасьці, напрыклад, клавіятура - эмодзі .

Па меркаваньнях аўтараў, з гэтага можна зрабіць выснову, што смайлікі інтэрпрэтуюцца ў залежнасьці ад кантэкста. То бок, калі мы бачым прамую сувязь, то мазгі ўспрымаюць эмодзі як слова, а калі не - як малюнак.