Get Mystery Box with random crypto!

Вінаград станоўча ўплывае на ўзровень халестэрыну і мікрабіём | cybulinka.

Вінаград станоўча ўплывае на ўзровень халестэрыну і мікрабіём кішачніка.
Да такіх высноў прыйшлі аўтары апублікаванага ў часопісе Nutrients артыкула.
Удзельнікі дасьледваньня цягам 4 тыдняў штодзённа ўжывалі 46 гр. вінаграднага парашку (экв. 1,5 шклянкі сьвежага вінаграду) і прытрымліваліся адмысловай дыеты з нізкім утрыманьнем клятчаткі. Пасьля гэтага навукоўцы вывучылі мікробную разнастайнасьць кішачнікаў удзельнікаў і заўважылі, што колькасьць карысных мікраарганізмаў значна павялічылася. Знайшлі там і аккермансію (Akkermansia muciniphila), вядомую станоўчым уплавам на абмен рэчываў і сьлізьніцу кішачніка.
Яшчэ аналіз крыві ўдзельнікаў паказаў падзеньне на 6,1% узроўня агульнага халестэрыну.