Get Mystery Box with random crypto!

Навукоўцы знайшлі фталаты ў прадукцыі вялікіх сетак фастфуду. | cybulinka.

Навукоўцы знайшлі фталаты ў прадукцыі вялікіх сетак фастфуду.

Кантрольная закупка праводзілася ў рэстаранах McDonald’s, Burger King, Domino’s і інш. У выніку 80% узораў мелі мінімум адзін фталат, аднак іх канцэнтрацыя не перавышала норму, што не перашкодзіла FDA зацікавіцца новым дасьледваньнем.

Фталаты - арганічныя злучэньні, якія ўжываюцца ў якасьці плястыфікатараў пры вытворчасьці ўпакоўкі для харчовых прадуктаў. Шматлікія дасьледваньні паказалі, што гэтыя рэчывы разбураюць эндакрынную сыстэму, негатыўна ўплываюць на разьвіцьцё плода і рэпрадуктыўную сыстэму мужчын.