Get Mystery Box with random crypto!

Існуе меркаваньне, што калі дома два сабакі, то ім прасьцей сп | cybulinka.

Існуе меркаваньне, што калі дома два сабакі, то ім прасьцей справіцца з непакоем ад разлукі з гаспадаром. Спраўдзіць гэта вырашылі швайцарскія навукоўцы: яны ўсталявалі назіраньне за 80 гадаванцамі і, пакуль яны былі адны дома, адсочвалі асноўныя прыкметы непакою - гаўканьне і высокую актыўнасьць.

У выніку дадзеныя паказалі, што сабакі не заўсёды дапамагаюць адзін адному перажыць разлуку. У кватэрах з двума сабакамі ў сярэднім актыўнасьці і гаўканьня было больш, чым у кватэрах с адным гадаванцам.

Таксама аўтары заўважылі, што самцы ў цэлым часьцей праяўлялі прыкметы неспакою і заставаліся чакаць каля дзьвярэй.