Get Mystery Box with random crypto!

Белліт

Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт Б
Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт
Адрас канала: @bellitra
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.13K
Апісанне з канала

📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 5

2022-04-16 20:49:04
Хадановіч на YOUTUBE!

Паэт, перакладчык і літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч завёў літаратурны youtube-канал. Для прагляду ўжо даступна відэа пра ваенную і постваенную творчасць Васіля Быкава.

Падпісвайцеся!
1.7K views17:49
Адкрыць / каментаваць
2022-04-15 15:57:18
Падтрымаем выдавецтва «Галіяфы»!

З 18 красавіка Міністэрства інфармацыі на тры месяцы прыпыняе дзейнасць выдавецтва. Ім дазволена гандляваць апошнія тры дні.

У гэтыя дні выдавецкая кнігарня (Няміга, 3, цокальны паверх, бокс 37) працуе і робіць зніжку 20% на ўсе свае выданні.
2.0K views12:57
Адкрыць / каментаваць
2022-04-15 12:53:44 #літ_агляд
Гісторыя легендарнага беларускага гурта «Neuro Dubel».

https://telegra.ph/Aleksej-Kovalyov-Pavel-Volotovich-Ogromnaya-ten-dozhdevogo-chervya-Pochti-pravdivaya-istoriya-gruppy-Neuro-Dubel-YAnushkev%D1%96ch-20-04-15
1.6K views09:53
Адкрыць / каментаваць
2022-04-14 23:23:08 Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 68. Пракрастынацыя як мастацтва і кніжныя навінкі сакавіка У новым выпуску дзялюся апошнім прачытаным для дзяцей і дарослых, расказваю пра кніжныя навінкі сакавіка і адказваю на пытанні слухачоў. Дзе паслухаць? Youtube…»
20:23
Адкрыць / каментаваць
2022-04-12 20:03:00 Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 68
. Пракрастынацыя як мастацтва і кніжныя навінкі сакавіка

У новым выпуску дзялюся апошнім прачытаным для дзяцей і дарослых, расказваю пра кніжныя навінкі сакавіка і адказваю на пытанні слухачоў.

Дзе паслухаць?

Youtube

Apple Podcasts

Google Podcasts

Castbox

SoundCloud

Spotify

Яндекс.Музыка

Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
2.0K views17:03
Адкрыць / каментаваць
2022-04-12 15:30:55 #літ_агляд
Вясёлы і дасціпны твор для сямейнага чытання. Кніга польскага пісьменніка, дзякуючы якой нават бацькі змогуць вярнуцца ў прыемнае маленства, абмеркаваць з дзецьмі агульныя тэмы і падзяліцца ўспамінамі.

https://telegra.ph/Andzhehj-Marehk-Grabo%D1%9Esk%D1%96-Gallyash-Byalyashyk--syabra-cmoka%D1%9E-Mastackaya-l%D1%96taratura-2020-04-12
1.8K views12:30
Адкрыць / каментаваць
2022-04-11 13:40:27 Ледзь не прапусціла важную для падкаста Bellit дату. Учора яму споўнілася 2 гады. Не ўяўляла, што пратрымаюся так доўга, але факт у тым, што ўжо 67 выпускаў я расказваю вам пра добрыя (і не вельмі) кнігі.

Велізарная падзяка кожнаму слухачу! Спадзяюся, адсвяткуем яшчэ выпуск №100.

А свае пытанні, заўвагі і прапановы можаце пакідаць у форме тут.

Дзе паслухаць падкаст?

Youtube

Apple Podcasts

Google Podcasts

Castbox

SoundCloud

Spotify

Яндекс.Музыка

Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
1.8K views10:40
Адкрыць / каментаваць
2022-04-09 16:28:03
#моўная_хвілінка
Правільна — удваіх.

Удвух — калі гаворым пра мужчын.

Удзвюх — калі гаворым пра жанчын.

Удваіх — калі гаворым пра асоб рознага полу.

У гэтых эпізодах у кнізе ўдзельнічаюць асобы рознага полу.

(Памылка з кнігі Віктара Праўдзіна «Парыж, Эйфелева вежа і...», Чатыры чвэрці, 2020.)
2.1K views13:28
Адкрыць / каментаваць
2022-04-07 09:27:20
7 красавіка нарадзіўся легендарны беларускі мастак Валерый Славук.

Думаю, ён зрабіў дзяцінства многіх з вас лепш сваімі ілюстрацыямі да беларускіх казак і твораў беларускіх класікаў.

Падзяліцеся ў каментарыях тым, што вам найбольш запомнілася з яго творчасці.

Я ў захапленні ад зборніка беларускіх чарадзейных казак «Вядзьмар, які рабіўся ваўком», укладальнік Антон Францішак Брыль («Янушкевіч», 2020).

Дарэчы, кніга яшчэ ёсць у продажы тут.

Некалькі гадоў таму на кніжным кірмашы ў Мінску мне давялося назіраць, як выдавец і мастак абмяркоўвалі ілюстрацыі да гэтай кнігі (на фота злева Валерый Славук, справа — выдавец Андрэй Янушкевіч).
2.3K views06:27
Адкрыць / каментаваць
2022-04-06 14:15:41
#цытата
Славамір Равіч «Доўгі шлях» (Кнігазбор, 2021).
2.0K views11:15
Адкрыць / каментаваць