Get Mystery Box with random crypto!

Белліт

Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт Б
Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт
Адрас канала: @bellitra
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.13K
Апісанне з канала

📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2022-04-27 09:12:25 Тест «Тэст на веданне псеўданімаў літаратараў»
Наколькі добра вы ведаеце сапраўдныя імёны беларускіх паэтаў і празаікаў?
10 вопросов · 5 мин
620 views06:12
Адкрыць / каментаваць
2022-04-26 09:20:50 Два гады таму рабіла гэтую падборку. Папаўняйце яе ў каментарыях: падзяліцеся самымі запамінальнымі творамі, якія вы чыталі на гэтую тэму.
660 views06:20
Адкрыць / каментаваць
2022-04-26 09:15:23 ​​«Радыяцыя — нябачны акупант», — ёмiста, трапна заўважыў Анатоль Грачанiкаў пра злавесную бяду.

34 гады таму адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Пасля столькіх гадоў гэтая тэма ўсё яшчэ пераасэнсоўваецца ў творах культуры, ды і ў чалавечых галовах. Тое, што тады замоўчвалася, цяпер гучыць поўным голасам на старонках кніг і нават у эпізодах серыялаў. Асаблівая падзяка HBO за «Чарнобыль».

Я прачытала няшмат кніг на гэтую тэму, але ўсё ж сабралася невялікая падборка.

Святлана Алексіевіч «Чарнобыльская малітва»

Той самы мастрыд, нават калі вы не цікавіцеся гэтай катастрофай. Кніга, якую трэба чытаць, каб пачуць голас трагедыі ў сваёй галаве. Галасы. Людзей, якія прайшлі праз гэта. Бо іх лёс для нас перасцярога.

Віктар Казько «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел»

Гэта з'едлівая сатыра на савецкую таталітарную сістэму, якая столькі бяды нарабіла чалавеку і прыродзе. Своеасаблівы міфалагічны рэквіем прыродзе Палесся, якая напакутавалася пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Сяргей Законнікаў «Беларускае сэрца»

Зборнік эсэ «Беларускае сэрца» аб’яднаны тэмай трывогі за будучыню роднай краіны. Ён складаецца з тэкстаў выступленняў паэта на некаторых мітынгах, а таксама з артыкулаў-роздумаў. Канкрэтна пра Чарнобыль у зборніку эсэ «Дэфіцыт праўды», дзе Законнікаў разглядае лісты чытачоў, водгукі на яго паэму «Чорная быль». Таксама пра Чарнобыль артыкул «Наш паратунак — Адраджэнне». Гэта тэкст выступлення Законнікава на стадыёне Дынама ў Мінску на мітынгу ў чацвёртыя ўгодкі чарнобыльскай трагедыі.

Іван Шамякін «Злая зорка»

Раман выйшаў у 1993 годзе, праз 7 гадоў пасля аварыі на ЧАЭС, і стаў першым у беларускай літаратуры раманам пра чарнобыльскую катастрофу. Пісьменнік нарадзіўся на Гомельшчыне, таму для яго аварыя стала яшчэ і асабістай бядой. Ён ездзіў на Палессе пасля здарэння і на свае вочы бачыў, што там адбываецца. У гэтай кнізе гісторыя дзвюх сем’яў, аб’яднаных агульнай бядой — аварыяй на ЧАЭС.

Міхась Зізюк «Мурзікава дарога» (зборнік «Планктон»)

Мы часта бачым мастацкія тэксты, прысвечаныя людзям, пацярпелым ад Чарнобыля. Тут жа нетрывіяльны погляд на падзеі ад імя сабакі. Сабака, праўда, тут мае зусім не сабачыя думкі. Хаця адкуль нам ведаць, што насамрэч думаюць сабакі?

«След чорнага ветру»

Калі Святлана Алексіевіч сабрала ў сваёй «Чарнобыльскай малітве» пераважна галасы дарослых, то гэтая кніга — зборнік дзіцячых сачыненняў і малюнкаў на тэму Чарнобыля. Тэксты напісаны на рускай і беларускай мовах. Выхад кнігі быў прымеркаваны да 10-годдзя з дня трагедыі.
У кнізе дзеці спрабуюць асэнсаваць тое, што адбылося. Хтосьці добра памятае той дзень, для кагосьці ён застаўся смутнай кропкай на гарызонце успамінаў. Але гэта катастрофа, з якой ім давялося жыць. Ім, як нашчадкам тых, хто быў адказным за трагедыю.

Гудрун Паўзэванг «Хмара»

Хоць сюжэтна кніга і не мае дачынення да Чарнобыля, бо падзеі ў ёй разгортваюцца ў Германіі, але менавіта гэтая аварыя падштурхнула нямецкую пісьменніцу да стварэння кнігі. Па гарачых слядах, бо кніга выйшла праз год пасля чарнобыльскай катастрофы. Кніга жорсткая, таму што яе галоўныя героі (і ахвяры) — дзеці, якія спрабуюць змагацца за сваё жыццё. Кніга падлеткавая, але выказаныя ў ёй думкі варта нагадаць і дарослым.
578 views06:15
Адкрыць / каментаваць
2022-04-25 12:51:34
516 views09:51
Адкрыць / каментаваць
2022-04-25 12:51:23
Магчыма, вы сустракалі такое фота Цёткі (Алаізы Пашкевіч) не толькі ў інтэрнэце, але і на друкаваных выданнях. Напрыклад, на кнізе з серыі «100 выдатных дзеячоў беларускай культуры» ад выдавецтва Харвест.

Толькі рэч у тым, што ГЭТА НЕ ЦЁТКА.

У наступным відэа пра гэта расказвае літаратуразнаўца Аксана Бязлепкіна-Чарнякевіч.
529 views09:51
Адкрыць / каментаваць
2022-04-22 14:54:22 Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 69. Цыкл «Сёлета». Васіль Быкаў «Знак бяды» У новым выпуску расказваю пра сёлетняга юбіляра — аповесць Васіля Быкава «Знак бяды», якая выйшла 40 гадоў таму. Дзе паслухаць? Youtube Apple Podcasts Google Podcasts…»
11:54
Адкрыць / каментаваць
2022-04-21 16:28:12
Калі спрабуеш пісаць па-маладзёжнаму, толькі вось напханая шкарпэтка — гэта сокс, а сокер — гэта футбол
853 views13:28
Адкрыць / каментаваць
2022-04-21 11:29:59
Сумная вестка - ня стала Анатоля Ілліча Вярцінскага.
(нар. 18.11.1931 Дзямешкава, Лепельскі рн, Віцебская вобласць) — паэта, драматурга, публіцыста, дзяржаўнага дзеяча.
Анатоль Вярцінскі быў яскравым прадстаўніком пакалення шасцідзесятнікаў. Ягоныя творы ўвайшлі ў залаты фонд айчыннай літаратуры, а грамадская дзейнасць стала выдатным прыкладам адданага служэння Бацькаўшчыне.

Выказваем шчырыя спачуванні сябрам, блізкім і прыхільнікам таленту творцы.
Смуткуем разам з вамі.

#хроніка
678 views08:29
Адкрыць / каментаваць
2022-04-19 15:15:43 Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 69
. Цыкл «Сёлета». Васіль Быкаў «Знак бяды»

У новым выпуску расказваю пра сёлетняга юбіляра — аповесць Васіля Быкава «Знак бяды», якая выйшла 40 гадоў таму.

Дзе паслухаць?

Youtube

Apple Podcasts

Google Podcasts

Castbox

SoundCloud

Spotify

Яндекс.Музыка

Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
1.0K views12:15
Адкрыць / каментаваць
2022-04-17 12:23:27
#моўная_хвілінка
Правільна — што-нішто.

Гэты займеннік пішацца праз злучок.

(Памылка з кнігі Віктара Праўдзіна «Парыж, Эйфелева вежа і...», Чатыры чвэрці, 2020.)
1.5K views09:23
Адкрыць / каментаваць