Get Mystery Box with random crypto!

Белліт

Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт Б
Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт
Адрас канала: @bellitra
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.13K
Апісанне з канала

📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 31

2021-07-06 19:37:39
Сёння ў продажы з'явілася новая кніга культуролага Максіма Жбанкова «SloMo: Хатняя крытыка культурнага дызайну».

Гэта зборнік тэкстаў, аб’яднаных агульнай тэмай: айчынная культура мінулага дзесяцігоддзя і яе падставовыя праявы.

https://januskevic.by/catalog/nonfiction/4258/
823 views16:37
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 22:38:31 Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 38. РБ як рыса беднасці. У новым выпуску мы пакапаемся ў галовах вядомых злачынцаў, зазірнём у жыццё народнага паэта Беларусі, паглядзім на Беларусь вачыма брытанскай пісьменніцы і даведаемся пра існаванне не вельмі адэкватных…»
19:38
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 12:27:55
#моўная_хвілінка
Паўтараем школьную праграму: зборныя лічэбнікі абазначаюць пэўную колькасць прадметаў ці асоб як сукупнасць, адно цэлае.

Прыклады зборных назоўнікаў: двое, абодва, абедзве, абое, трое, чацвёра, пяцёра, шасцёра, сямёра, васьмёра, дзевяцера.

Зборныя лічэбнікі не спалучаюцца з назоўнікамі жаночага роду, у дадзеным выпадку назоўнік патрабуе побач з сабой колькасны лічэбнік: «згвалціў пяць жанчын».

(Памылка з кнігі Сяргея Календы «Акварыум», Логвінаў, 2020 г.)
729 viewsedited  09:27
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 17:47:00 Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 38
. РБ як рыса беднасці.

У новым выпуску мы пакапаемся ў галовах вядомых злачынцаў, зазірнём у жыццё народнага паэта Беларусі, паглядзім на Беларусь вачыма брытанскай пісьменніцы і даведаемся пра існаванне не вельмі адэкватных чытачоў.

Дзе паслухаць?

Apple Podcasts

Google Podcasts

Castbox

SoundCloud

Spotify

Яндекс.Музыка

Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
301 views14:47
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 12:26:20
Адбылося першае пасяджэнне літаратурнага журы Прэміі Цёткі, на якім быў вызначаны поўны спіс намінацый "Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў"

За першае месца сёлета пазмагаецца 30 кніг.

У склад літаратурнага журы ўвайшлі: Вера Бурлак (Жыбуль), Наста Грышчук, Наталля Мядзведзь, Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская ды Ціхан Чарнякевіч.

Азнаёміцца са спісам намінантаў можна на сайце ПЭНа.
497 views09:26
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 21:14:05
Іншых настаўнікаў беларускай літаратуры ў мяне для вас няма.
855 views18:14
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 20:41:47 Белліт pinned «Новая кніга Альгерда Бахарэвіча, мемуары перакладчыка Карласа Шэрмана, віленскія прыгоды нямецкага гісторыка Фелікса Акермана і кніга нобелеўскай лаўрэаткі Герты Мюлер. Усё гэта ў нашым новым кніжным аглядзе: https://people.onliner.by/2021/06/28/knizhny…»
17:41
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 15:30:19
25 чэрвеня 2020 года споўнілася 25 гадоў беларускаму творчаму літаратурнаму руху Бум-Бам-Літ. З гэтай нагоды ва ўкраінскім выдавецтве «Люта справа» выйшла анталогія твораў удзельнікаў руху — «“Бум-Бам-Літ”: антологія білоруської поетичної революції».

Кніга-білінгва складаецца з вершаў і прозы беларускіх постмадэрністаў і іх перакладаў на ўкраінскую мову.

Сёння нарэшце атрымала магчымасць пагартаць гэтую ўнікальную кнігу, дзялюся з вамі фота.
972 views12:30
Адкрыць / каментаваць
2021-06-29 19:54:24
Не так часта можна сустрэць у метро людзей з папяровымі кнігамі, пагатоў з беларускімі.

Мой сённяшні «ўлоў» — «Дзень Святога Патрыка» Ганны Севярынец.
983 views16:54
Адкрыць / каментаваць
2021-06-29 15:16:23
#краўдфандынг

Падтрымайма выданне дзіцячай кнігі «Заўрык і яго малодшы брат»!

Па-беларуску амаль няма дзіцячых кніг, якія закранаюць тэму перажыванняў старэйшых дзяцей у чаканні нараджэння малодшых ды стасункаў паміж імі.

Рыхтуецца выданне беларускага перакладу дзіцячай кнігі сучаснага ўкраінскага пісьменніка Міраслава Лаюка «Заврик і його молодший брат». Гэта ідэальная кніга, каб падрыхтаваць дзіцёнка да з'яўлення браціка ці сястрычкі.

Падтрымаць кнігу можна па спасылцы:
https://www.talaka.org/projects/3652/overview
1.9K views12:16
Адкрыць / каментаваць