Get Mystery Box with random crypto!

Белліт

Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт Б
Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт
Адрас канала: @bellitra
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.13K
Апісанне з канала

📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 27

2021-08-11 12:12:09 Інтэрнэт для мёртвых і хатняя крытыка культурнага дызайну. Сёння ў нашым кніжным аглядзе Onliner новы раман Таццяны Заміроўскай, кніга пра Neuro Dubel і зборнік эсэ Максіма Жбанкова.

https://people.onliner.by/2021/08/11/knizhnyj-obzor-onliner
224 viewsedited  09:12
Адкрыць / каментаваць
2021-08-10 22:37:16
Фатаграфую чужыя нечаканыя кнігі ў нацыянальнай бібліятэцы.
605 views19:37
Адкрыць / каментаваць
2021-08-10 16:06:11 ​​Абвешчаны поўны спіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройця!

У яго ўвайшла 31 кніга.

1. Сяргей Абламейка «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі» (Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода).
2. Мікола Адам «... І прыдбаў гэты дом» (Чатыры чвэрці).
3. Мікола Адам «Сёстры» (Галіяфы).
4. Сяргей Астраўцоў «Спадар Свабода» (Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода).
5. Святлана Аўдзейчык «Кніга здольных. Спадкаемцы Сакрума» (Галіяфы).
6. Сяргей Балахонаў «Бог кахання Марс» (Янушкевіч).
7. Ева Вайтоўская «Гарэзлівы пацалунак» (Янушкевіч).
8. Ева Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» (Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў).
9. Вольга Гапеева «Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі» (Галіяфы).
10. Валеры Гапееў «І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным, або Грак і Монця Хрысцік» (Электронная кнігарня).
11. Васіль Жуковіч «Бязмежжа памяці» (Каўчэг).
12. Яўген Зубовіч «Беларускі палкоўнік. Кніга 2» (Пазітыў-цэнтр).
13. Марына Кайс «Паўзмоўча» (Кнігазбор).
14. Сяргей Календа «Акварыум. Гісторыя аднаго юнацтва» (Логвінаў).
15. Мікола Калядны «Касмічныя праекцыі» (Галіяфы).
16. Артур Клінаў «Локісаў» (Логвінаў).
17. Максім Кутузаў «Porta Nigra» (Галіяфы).
18. Маргарыта Латышкевіч «Там, дзе сэрца» (Колорград).
19. Вераніка Ляўчук «Пра маму Зорачку і пра маленькую Зай» (Галіяфы).
20. Ірына Новік, Андрэй Вашкевіч «Гарадзенкі. Жаночы след у гісторыі Гродна. Жаночыя гісторыі сучаснага Гродна» (Юрсапрынт).
21. Алесь Паплаўскі «Гульні з нулявымі сумамі» (Галіяфы).
22. Юльяна Пятрэнка «Харунжы. Verbera Ventorum» (Кнігазбор).
23. Павел Севярынец «Беларусалім. Сэрца святла» (ФОП Середняк Т.К.).
24. Уладзімір Сіўчыкаў «Пацалаваць Фідэля» (Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў).
25. Таня Скарынкіна «Райцэнтр» (Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў).
26. Збых Слупоўскі «Нарысы сучаснага краязнаўства» (Галіяфы).
27. Кірыл Стаселька «Пімкі» (Галіяфы).
28. Васіль Тамарыч «Вольны горад» (Медысонт).
29. Андрэй Федарэнка «Жэтон на метро» (Мастацкая літаратура).
30. Алесь Якімовіч «Русалка» (Беларусь).
31. Ганна Янкута «Марта і яе мара пра снег» (Папуры).
887 views13:06
Адкрыць / каментаваць
2021-08-10 16:04:48 Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 41. «Мы да ўсяго тут такія звыклыя» У сённяшнім выпуску няпростыя тэмы: баснійская вайна, праца судовага эколага, жыццёвы шлях перакладчыка і цяжкасці ў вымаўленні прозвішчаў пісьменнікаў. Дзе паслухаць? Apple Podcasts…»
13:04
Адкрыць / каментаваць
2021-08-09 17:47:00 Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 41
. «Мы да ўсяго тут такія звыклыя»

У сённяшнім выпуску няпростыя тэмы: баснійская вайна, праца судовага эколага, жыццёвы шлях перакладчыка і цяжкасці ў вымаўленні прозвішчаў пісьменнікаў.

Дзе паслухаць?

Apple Podcasts

Google Podcasts

Castbox

SoundCloud

Spotify

Яндекс.Музыка

Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
356 views14:47
Адкрыць / каментаваць
2021-08-04 23:19:07
441 views20:19
Адкрыць / каментаваць
2021-08-03 18:47:15 #літ_агляд
Мемуары пісьменніка і перакладчыка, які нарадзіўся ў іншым паўшар'і, але так шмат зрабіў для беларускай літаратуры і культуры.

https://telegra.ph/Karlas-SHehrman-Blukanec-Medysont-2020-g-08-03
330 views15:47
Адкрыць / каментаваць
2021-08-03 16:04:07
ПАЧЫНАЮЦЦА ПРОДАЖЫ знакамітай кнігі «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча.

Усё як трэба — неўміручы Тэкст, выдатная вокладка ў стылі баўхаўс (дзякуй, Наталля Паваляева), шыкоўная паліграфія і 682 старонкі шведскай паперы ў цвёрдай вокладцы.

Мы надрукавалі новы наклад. У іншым месцы, у іншай краіне, з якой у нас няма памежных бар'ераў і мытняў. У гэтым заключаўся «План Б».

Запрашаем не адкладваць пакупку, калі вы хочаце мець кнігу, зрабіць гэта як мага хутчэй. Бо самі ведаеце, жывём як на вулкане, невядома што там далей...

Цана 39,90 руб.

Купляйце тут: https://januskevic.by/catalog/proza/4239/
378 views13:04
Адкрыць / каментаваць
2021-08-02 17:47:00 Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 40
. Гісторыя аднаго расчаравання.

У новым выпуску падкаста зборнік паэзіі ад знакамітага аўтара афарызмаў, прыгоды нямецкага гісторыка ў Вільні, нядаўні бестселер, сем тыпаў людзей, якіх можна сустрэць у кнігарні, а таксама некалькі гісторый з кнігарні, у якой я працую.

Дзе паслухаць?

Apple Podcasts

Google Podcasts

Castbox

SoundCloud

Spotify

Яндекс.Музыка

Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
515 views14:47
Адкрыць / каментаваць
2021-08-01 17:40:44
…І зьявіцца шмат музеяў,
бо зробяць файна, зь любоўю –
музей разлучаных сем’яў,
зьнявечанага здароўя.

Музеі жнівеньскай сьпёкі
і студзеньскай лютай замеці.
Музей маршрутаў наўцёкі.
Музей ператрусу памяці.

Музей падазроных кветак,
музей небясьпечных строяў.
Музей аднолькавых сьведак.
Музей аднолькавых мрояў.

Музей душы, што люцее.
Музей трывожнае торбы.
Музей апошняй надзеі
на сьвет справядлівы й добры.

Заплечнікі і валізкі
з музея помсты паскуды.
Музей узятай падпіскі
пра твой нявыезд нікуды.

Музей эмацыйных арэляў,
рулетка масак і твараў.
Музей таго, хто ня стрэліў,
музей таго, хто ня ўдарыў.

Музей дваровага рэха,
падпольнай песьні і танца.
Таго, хто ня мог і зьехаў.
Таго, хто здолеў застацца.

Ня зьлічыш паверхаў і залаў,
хадзі, покуль носяць ногі.
Бо шмат яшчэ філіялаў
музея тваёй перамогі.

@Akhadanovich
1.4K views14:40
Адкрыць / каментаваць