Get Mystery Box with random crypto!

Белліт

Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт Б
Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт
Адрас канала: @bellitra
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.13K
Апісанне з канала

📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 23

2021-09-20 12:31:15
#беларусьулітаратуры
Фінскі пастар вандруе з дрэсіраваным мядзведзем.

(Арто Паасилинна «Тысяча Чертей пастора Хуусконена»)
361 viewsedited  09:31
Адкрыць / каментаваць
2021-09-17 13:00:52 Беларускамоўны сегмент тэлеграма працягвае паціху развівацца. На сённяшні дзень 137 каналаў на tgstat.com пазначылі Беларускую як мову канала. Ёсць сярод іх буйныя на дзясяткі тысяч падпісчыкаў, але большасць гэта невялікія аўтарскія каналы даволі шырокай тэматыкі - ад гісторыі да мемаў, ад кіно да крыптавалют.
Некаторыя з іх вашай увазе:
.
@historyja - канал пра беларускую гісторыю
.
@kupinaruzh — канал пра кіно і ўсё, што з ім звязана. Тут вас чакаюць навіны, рэцэнзіі, падкасты, мемы, віктарыны і многае іншае
.
@karcinki — смешныя мемы, пацешныя відэа і цытаты з сэнсам. Выключна па-беларуску, выключна па кайфе!
.
@horadnia — пра актуальнае, гісторыю, культуру, цікавосткі і іншае праз гарадзенскую прызму і з гарадзенскім духам
.
@hodnaby - гэта пра край годных ідэй. Мы паказваем, што беларусам быць годна. Адукацыйны, забаўляльны кантэнт, анонсы цікавых падзей, розныя цікавосткі – усё пра нас і ўсё тут.
.
@tropinki - Сцежкі Беларусі - Экалагічны турызм, аўтарскія маршруты, цікавыя месцы Беларусі, а таксама навіны рэстаўрацыі і аднаўлення архітэктурнай спадчыны Беларусі.
.
@belarus_sacral - Аўтар канала блукае па Беларусі ў пошуках старой архітэктуры, закінутага і разбуранага, атмасферных могілак, бровараў, млыноў і цудоўных гісторый.
.
@bellitra — канал, які пераканае вас, што беларуская літаратура не толькі пра вайну і вёску. Кніжныя агляды, літаратурная афіша, цытаты і розыгрышы кніг.
.
@cryptobelarusik - першы і напэўна адзіны канал пра крыпту на беларускай мове.
535 views10:00
Адкрыць / каментаваць
2021-09-16 17:43:12 І вось аднойчы Федарэнка атрымаў з Масквы часопіс «Дружба народаў», у якім быў апублікаваны пераклад яго апавядання:

«Але ледзь толькі я прабег вачыма змест на вокладцы, так на тое апавяданне забыўся — іншае кальнула ў сэрца... Невядомы Барыс Васілеўскі. Аповесць "Апошняе паляванне", з падзагалоўкам "Сёе-тое з жыцця грыбоў, а заадно і людзей"».

Ну напісаў чалавек апавяданне пра грыбы і напісаў. Колькі тых апавяданняў пра грыбы ўжо напісана, чаго так пераймацца? Але думаю, многія з вас сутыкаліся з сітуацыяй, калі бачылі сваю думку рэалізаванай у кагосьці іншага. Для пісьменніка гэта даволі балюча. Чытаў Федарэнка апавяданне таго невядомага Васілеўскага і здзіўляўся, наколькі дакладна расійскі аўтар выразіў яго ўласныя думкі:

«Я бачыў перад сабою ўласную будучую аповесць, толькі чужым прозвішчам падпісаную. Ды яшчэ выкананне было лепшае, чым магло б быць у мяне».

Тут акурат пачынаецца тое «какецтва», якое я згадала вышэй: ды што ж гэта робіцца, напісаў мой твор, ды яшчэ такі цудоўны, куды ўжо мне, ах, чаму не я аўтар гэтага твора. Федарэнка працягвае чытаць твор Васілеўскага, дзяліцца цытатамі з яго, але што мы бачым паралельна з гэтым? Ён піша свой твор пра грыбы! Дадае да твора Васілеўскага ўласныя дэталі, хоць і працягвае бедаваць, маўляў, такую ідэю з рук выпусціў. І ўжо ў працэсе чытання чужога твора Федарэнка пачынае разумець, што многае там супярэчыць яго поглядам і ведам, і нават палемізуе з аўтарам. З гэтага і нараджаецца тая самая «ненапісаная аповесць» з загалоўка.

Што мы бачым у выніку? Выдатную гісторыю ад грыбніка, якая можа захапіць нават людзей, далёкіх ад гэтай справы. Бо як сакавіта і з любоўю пісьменнік расказвае пра чарвівыя лісічкі!

I скончыць гісторыю пра Андрэя Федарэнку і грыбы хачу простай мараллю: не бойцеся пачынаць, нават калі вам здаецца, што ў гэтай сферы мноства людзей, ідэй, прапаноў, тавараў. Магчыма, менавіта вас і вашага новага, свежага погляду там не хапае.

Прачытаць аповесць можна тут.
637 views14:43
Адкрыць / каментаваць
2021-09-16 17:42:32
У 2012 годзе ў беларускага пісьменніка Андрэя Федарэнкі выйшаў зборнік «Ланцуг», у якім была надрукаваная ў тым ліку аповесць «З кошыкам, або Гісторыя ненапісанай аповесці». Аповесць зачапіла мяне аўтарскай задумай з вельмі класнай рэалізацыяй. Назавём гэтую задуму «пісьменніцкае какецтва». Твор пачынаецца з таго, што Федарэнка (аповесць аўтабіяграфічная) дзеліцца з намі ідэяй твора, якую даўно выношваў, але ўсё не было часу на рэалізацыю. А хацелася яму напісаць пра грыбы.
629 views14:42
Адкрыць / каментаваць
2021-09-15 21:04:47
Нечаканая кніжная знаходка ў лесе пад Бакштамі.
525 views18:04
Адкрыць / каментаваць
2021-09-15 13:39:19 Навінка! Новая рубрыка #размова
7 маіх пытанняў – 7 адказаў ад стваральнікаў беларускіх падкастаў.

Распачынаем рубрыку размовай з Настай – аўтаркай падкаста пра беларускую літаратуру Bellit.

– Калі вы даведаліся пра падкасты і вырашылі рабіць свой?

Пра падкасты я даведалася гадоў 5 таму. Тады ў Беларусі, здаецца, зусім не было нічога падобнага. Гады 3 таму я стала актыўным спажыўцом падкастаў і цяпер слухаю амаль штодзённа. Зразумела, што за гэты час у мяне неаднаразова ўзнікала думка стварыць нешта сваё. З тэматыкай падкаста пытанняў не ўзнікала, відавочна, што варта расказваць пра тое, чым жывеш і ў чым разбіраешся. Больш хвалявалі тэхнічныя пытанні, але і з імі ў выніку дала рады. Знаёмыя часта казалі, што ў мяне прыемны голас, а гаварыць пра кнігі я магу гадзінамі. Усё гэта склалася на карысць падкаста менавіта пра літаратуру.

– Дзе вы атрымалі веды пра тое, як рабіць падкасты?

Часткова наўпрост з падкастаў: слухала выпускі любімых падкасцераў, дзе яны распавядалі пра тэхнічны бок справы. Нешта даводзілася гугліць. Яшчэ вельмі карыснымі спасылкамі падзялілася Дзіяна з іншага беларускага падкаста Dzigital.

– Як тэхнічна вы вырашылі пытанне запісу падкаста?

Купіла мікрафон, спампавала бясплатны аўдыёрэдактар. Аказалася, што гэта не так страшна і складана, як я ўяўляла. Зусім не так, як запісваць відэа на youtube :) Вось гэта мне падаецца сапраўднай магіяй.

– На якой пляцоўцы ў вашага падкаста найбольш слухачоў?

На некаторых пляцоўках даволі няпроста адсочваць статыстыку, але мне падаецца, што часцей слухаюць праз SoundCloud. У Беларусі ўсё яшчэ не надта развітая культура падкастаў, людзі не ставяць спецыяльныя дадаткі для іх праслухоўвання, таму ім зручна слухаць мой падкаст праз сайт SoundCloud на тэлефоне або камп'ютары.

– Як знаходзіце аўдыторыю для вашага падкаста?

На момант стварэння падкаста ў мяне ўжо быў аднайменны тэлеграм-канал пра літаратуру, таму многія слухачы прыйшлі адтуль. Некалькі разоў купляла рэкламу ў сторыз Instagram. Яна добра спрацавала і для падкаста, і для канала. Таксама людзі дзеляцца падкастам са знаёмымі. Некаторыя пісалі, што знайшлі мяне наўпрост праз дадаткі, у якіх слухаюць падкасты.

– За што вы любіце падкасты?

За магчымасць з карысцю правесці час, калі займаешся не самай інтэлектуальнай дзейнасцю: мыеш посуд, прыбіраеш або проста гуляеш. Вядома ж, часам трэба заставацца і сам-насам са сваімі думкамі, але ўсё роўна падкасты — гэта лёгкі спосаб прыемна прабавіць час. Трэба проста ўставіць навушнікі ў вушы або ўключыць гук камп'ютара.

– Якія падкасты слухаеце самі і можаце парэкамендаваць іншым?

Мне страшна лічыць колькасць захаваных падкастаў, таму і любімых у мяне даволі шмат :) Пераважна слухаю падкасты па-руску, па-польску, па-беларуску. Часцей слухаю навукова-папулярныя, пра літаратуру і кіно, true-crime або проста размоўныя. З любімых расейскіх The Big Beard Theory (навукова-касмічны), КритМышь (пра крытычнае мысленне), Так вышло (этычны), Так и будет (пра будучыню тэхналогій), У холмов есть подкаст (true-crime) і многія іншыя. Пералічваць магу вельмі доўга :) З беларускіх люблю падкасты Радыё Свабода, асабліва «Мова пра мову» з Вінцуком Вячоркам.
354 views10:39
Адкрыць / каментаваць
2021-09-15 13:39:19 Для канала «Беларускія падкасты» расказала крыху пра свой вопыт у гэтай сферы.

Далучайцеся да канала і сачыце за навінамі, калі таксама любіце падкасты і хочаце, каб на беларускай мове іх з'яўлялася ўсё больш.
388 viewsedited  10:39
Адкрыць / каментаваць
2021-09-14 19:38:07
564 views16:38
Адкрыць / каментаваць
2021-09-13 12:56:29
Журы прэміі Шэрмана абвясціла доўгі спіс

Журы будзе абіраць трох пераможцаў у трох намінацыях: пераклад прозы, пераклад паэзіі і пераклад дзіцячай кнігі. "Пераклад прозы" і "Пераклад дзіцячай кнігі" прадстаўленыя шасцю намінантамі, "Пераклад паэзіі" - пяццю.

Знаёмцеся з вылучанымі кандыдатамі на сайце ПЭНа па спасылцы.
313 views09:56
Адкрыць / каментаваць
2021-09-12 21:06:40
Лему — 100!

100 гадоў таму нарадзіўся польскі фантаст Станіслаў Лем.

Ужо сёлета ў выдавецтве «Янушкевіч» @januskevicbooks плануецца выхад беларускага перакладу кнігі «Зорныя дзённікі».

А ўжо цяпер па-беларуску вы можаце прачытаць легендарны «Салярыс» (Мастацкая літаратура, 1994), зборнік «Непераможны» (Звязда, 2011), у які ўвайшлі аднайменны раман і некалькі апавяданняў, зборнік апавяданняў «Прыгоды Піркса» (Мастацкая літаратура, 1992) і асобныя апавяданні.

(цудоўны плакат знайшла ў бібліятэцы Польскага інстытута ў Мінску)
328 views18:06
Адкрыць / каментаваць