Get Mystery Box with random crypto!

Белліт

Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт Б
Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт
Адрас канала: @bellitra
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.13K
Апісанне з канала

📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 24

2021-09-12 16:45:02 Белліт pinned a photo
13:45
Адкрыць / каментаваць
2021-09-12 10:28:53 #літ_агляд
«Мяне выклікаюць. На дзесяць нуль-нуль у чацвер».

Такімі словамі пачынаецца раман, галоўная гераіня якога ходзіць на допыты румынскіх спецслужбаў.

Упершыню па-беларуску — Нобелеўская лаўрэатка, нямецкая пісьменніца Герта Мюлер.

https://telegra.ph/Gerta-Myuler-Syonnya-ya-b-ne-hacela-z-saboj-sustrakacca-YAnushkev%D1%96ch-2021-09-12
801 views07:28
Адкрыць / каментаваць
2021-09-11 10:00:26 У эфіры сяброўская рэкамендацыя.

Кукумба — невялікая каманда, якая стварае беларускамоўны кантэнт: анімэ, фільмы і серыялы з беларускамоўнай агучкай і субцітрамі.

Падпісвайцеся на канал: https://t.me/kykymba_by
371 views07:00
Адкрыць / каментаваць
2021-09-10 21:01:13
Прыйшла дадому — а тут сюрпрыз ад выдавецтва «Папуры».

«Людзі на балоце» ў новай вокладцы — прыгажосць.
Цудоўная нагода перачытаць.
564 views18:01
Адкрыць / каментаваць
2021-09-10 15:18:27 #літ_агляд
Сёлета спаўняецца 95 гадоў з выхаду аповесці Міхася Зарэцкага «Голы зьвер».

https://telegra.ph/M%D1%96has-Zarehck%D1%96-Goly-zver-Dzyarzha%D1%9Enae-vydavectva-Belarus%D1%96-1926-g-09-10
741 views12:18
Адкрыць / каментаваць
2021-09-10 12:45:39
Вызначаны доўгі спіс Прэміі Гедройця 2021!

У ім 12 кніг:

1. Сяргей Абламейка «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі» (Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода).
2. Сяргей Астраўцоў «Спадар Свабода» (Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода).
3. Сяргей Балахонаў «Бог кахання Марс» (Янушкевіч).
4. Ева Вайтоўская «Гарэзлівы пацалунак» (Янушкевіч).
5. Ева Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» (Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў).
6. Валеры Гапееў «І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным, або Грак і Монця Хрысцік» (Электронная кнігарня).
7. Сяргей Календа «Акварыум. Гісторыя аднаго юнацтва» (Логвінаў).
8. Артур Клінаў «Локісаў» (Логвінаў).
9. Алесь Паплаўскі «Гульні з нулявымі сумамі» (Галіяфы).
10. Юльяна Пятрэнка «Харунжы. Verbera Ventorum» (Кнігазбор).
11. Таня Скарынкіна «Райцэнтр» (Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў).
12. Андрэй Федарэнка «Жэтон на метро» (Мастацкая літаратура).
764 views09:45
Адкрыць / каментаваць
2021-09-10 10:36:48 Тыя, што зьнічкамі ў жніўні гарэлі ахвярна,
кажуць: нічога ня марна, нічога ня марна, –
змроку, што сонцу насуперак слаўся бяздарна,
кажуць: нічога ня марна, нічога ня марна.

Побач з ільвом пакладзецца рахманая сарна,
скажа: нічога ня марна, нічога ня марна, –
хіжай гіене, што шчэрыла пашчу бяскарна,
скажа: нічога ня марна, нічога ня марна.

Толькі калючка і вышка, муры і турма
кажуць табе: ўсё дарма, чалавеча, дарма.
Ды над пагаслым пажарам астылая сажа
болей нічога ня скажа, нічога ня скажа.

То праз пажары і пашчы, калючку й муры –
зьнічкаю, сарнай ці сажай, але гавары.

@Akhadanovich.
729 views07:36
Адкрыць / каментаваць
2021-09-08 14:01:25
Заўтра (9 верасня) а 19.00 адбудзецца першая анлайн-лекцыя ў межах сёлетняй прэміі імя Ежы Гедройця. Філосаф Ігар Бабкоў паразважае аб тым, як фігура Гедройця паўплывала і працягвае ўплываць на беларускае мысленне.

Ежы Гедройць і яго парыская “Культура” дасюль застаюцца адным з самых важных люстэркаў і выклікаў для беларускіх творцаў. І хаця ён сымбалічна вярнуўся ў горад свайго нараджэння (вуліца і літаратурная прэмія), ягоны канцэптуальны набытак усё яшчэ чакае нашай увагі.

Ігар Бабкоў — філосаф, паэт, празаік, гісторык ідэй. Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута Філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук (2003), дацэнт. Дырэктар-заснавальнік і прафесар Беларускага Калегіюма. Галоўны рэдактар часопіса “Абдзіраловіч”.

Лекцыя пройдзе анлайн. Далучайцеся да прагляду на youtube-канале ПЭНа па спасылцы, а таксама на нашых старонках у сацсетках.
274 views11:01
Адкрыць / каментаваць
2021-09-06 21:39:12
Навінка ў кніжнай серыі GRADUS!

У другой кнізе серыі пад адной вокладкай сабраныя тры эпічныя творы Янкі Купалы ў рэдакцыі 1928 г.: «Адвечная песьня» (1910), «Сон на кургане» (1912) і «Безназоўнае» (1924).

Афармленне серыі — Сяргей Шаматульскі.
Укладальніца кнігі — Марына Казлоўская.

Каб дапамагчы спрагназаваць попыт і зрабіць заказ — запоўніце форму:
https://forms.gle/V5nWfU6ab39cqzdh6

Калі кніга выйдзе, з вамі скантактуюцца наконт набыцця.

Таксама кніжная серыя шукае спонсараў. Даць згоду на спонсарства можна там жа па спасылцы.

Нагадаю, што першую кнігу серыі — «Адвечным шляхам» Ігната Канчэўскага — можна купіць тут: https://tn.by/product/kanceuski-adviecnym-sliacham-ese-viersy/
779 viewsedited  18:39
Адкрыць / каментаваць
2021-09-05 21:56:06
Літаратура забівае. Культуролаг Максім Жбанкоў пра вайсковы вопыт.

(З кнігі А. Тамковіча «Мазаіка жыцця»)
668 views18:56
Адкрыць / каментаваць