Get Mystery Box with random crypto!

Белліт

Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт Б
Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт
Адрас канала: @bellitra
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.13K
Апісанне з канала

📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 28

2021-07-31 11:41:23 У дзень народзінаў Гары Потэра і Джаан Роўлінг мы ўрачыста абвяшчаем пра дату выхаду трэцяй кнігі Дж. К. Роўлінг «Гары Потэр і вязень Азкабана»! Яна пабачыць свет 16 кастрычніка 2021 года.

Над выданнем працуюць: перакладчыца Алена Пятровіч, рэдактарка Наталля Давыдоўская, карэктарка Наста Анцімонік, дызайнерка Крысціна Іванцова. Аснова вокладкі — ад мастака Браяна Сэлзніка (ЗША).

Вас чакае шыкоўнае выданне на 450-ці старонках, на выбар у цвёрдай і мяккай вокладцы.

Ужо зараз можна прачытаць і спампаваць фрагмент кнігі: https://fragments.by/harrypotter3

16 жніўня на booksbox.by будзе адкрыты папярэдні заказ на «Гары Потэр і вязень Азкабана». Найлепшая прапанова па цане будзе спачатку, потым цана будзе паступова падвышацца.

І яшчэ адна важная навіна. У аўторак у нашай інтэрнэт-кнігарні januskevic.by з'явяцца першыя дзве кнігі пра Гары Потэра ў бюджэтным варыянце — мяккая вокладка, белая папера. Цана будзе да 20 рублёў.

А сёння і заўтра вас чакаюць першыя дзве кнігі пра Гары Потэра ў цвёрдай вокладцы з прыемнай зніжкай 15 %. Рабіце зараз заказ і забірайце кнігі потым у буднія дні ў нашым офісе на Мар'еўская 7А.

«Гары Потэр і філасофскі камень» — 24,90 руб.
«Гары Потэр і Таемная зала» — 27,90 руб.
Дзве кнігі разам (!!!) — 50,00 руб.

Заходзьце на https://januskevic.by
264 views08:41
Адкрыць / каментаваць
2021-07-30 15:03:34
«А другія стаяць» Рыгор Барадулін.
413 views12:03
Адкрыць / каментаваць
2021-07-29 18:40:30 Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 39. У цябе культурны шок (вясёлая падборка кніг). Падкаст вяртаецца з невялічкіх летніх канікул. У новым выпуску вас чакае кніжная падборка з сямі кніг. У апошні час сярод маіх знаёмых моцна ўзрос попыт на жыццесцвярджальныя…»
15:40
Адкрыць / каментаваць
2021-07-29 18:40:14
#беларусьулітаратуры
Эрых Марыя Рэмарк «Земля обетованная».
198 views15:40
Адкрыць / каментаваць
2021-07-28 17:54:31
Акцыя ад выдавецтва «Кнігазбор»! Купі любую дзіцячую кніжку і атрымай «Суперкнігу пра Білу і Болу»

https://budzma.by/news/bilabola-knihazbor.html

@Budzmaby
377 views14:54
Адкрыць / каментаваць
2021-07-25 17:47:00 Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 39
. У цябе культурны шок (вясёлая падборка кніг).

Падкаст вяртаецца з невялічкіх летніх канікул. У новым выпуску вас чакае кніжная падборка з сямі кніг. У апошні час сярод маіх знаёмых моцна ўзрос попыт на жыццесцвярджальныя кнігі. На такі выпадак трымайце падборку кніг, якія абавязкова выклічуць у вас усмешку.

Дзе паслухаць?

Apple Podcasts

Google Podcasts

Castbox

SoundCloud

Spotify

Яндекс.Музыка

Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
290 views14:47
Адкрыць / каментаваць
2021-07-24 17:59:09
Мы распачынаем серыю тэстаў «ЦЫТУЙ СВАЁ!». Гэта будзе своеасаблівая гульня з элементамі арыентавання на мясцовасці (у прасторы беларускага мыслення) і пошуку скарбаў (нашага супольнага нематэрыяльнага скарба – беларускай культуры).

Ці ведаем мы думкі тых, хто нарадзіўся і жыў на нашай зямлі? Ці дастаткова карыстаемся трапнымі выказваннямі папярэднікаў? Ці дагэтуль актуальныя іх ідэі?

Пачнем са складанага, але натхняльнага тэста – пра паэзію.

https://dp.fly-uni.org/2021/07/20/test-cytuj-svayo-1-belaruskaya-paetychnaya-dumka/
233 views14:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-24 14:15:36
#беларусьулітаратуры
372 views11:15
Адкрыць / каментаваць
2021-07-22 18:52:45 Сярэдзіна лета — мой «любімы» час, калі да нас у кнігарню пачынаюць завітваць бацькі з адчаем у вачах. З іх вуснаў зрываецца безнадзейнае і роспачнае:

— Аштоўвасёсцьсашкольнайпраграмыналета?

Вось так, адным словам, з надзеяй на тое, што хоць адна кніжачка ў нас недзе завалялася. Хоць бы адно якое апавяданнечка, адзін малюпанькі вершык...

А бяда ў тым, што творы, якія даводзіцца чытаць бедным школьнікам, даўно маральна састарэлі. Не ўсе, вядома ж, але большасць. Іх не знайсці ў кнігарнях, бо ніхто не збіраецца такое перавыдаваць. Іх не знайсці нават у бібліятэках. А школьная праграма ёсць, а чытаць трэба.

Трымайцеся, дарагія мае бацькі школьнікаў, мы ўсе ў думках з вамі на гэтым няпростым шляху беларускай адукацыі.

Нічога, хутка верасень, і там пачнецца яшчэ адно маё любімае:
—Дбрдзнь,контурныякартыпятыклас, рабочысшытакпабіялогіі.

P. S. А там і канец вясны, і новая песня:
— А ў вас ёсць падручнік па геаметрыі за 10 клас? Наш сын кінуў ім у аднакласніка, у школу трэба новы занесці...
109 viewsedited  15:52
Адкрыць / каментаваць
2021-07-22 17:37:10
#беларусьулітаратуры

«— Юрый Малафееў, — прадставіўся ён.
— Беларуская міліцыя, — дадаў Антон.

Навічок не быў падобны да супрацоўніка праваахоўных органаў, Буры ён больш нагадваў дробнага гандляра з усходу.»

Remigiusz Mróz «Listy z zaświatów».
350 viewsedited  14:37
Адкрыць / каментаваць