Get Mystery Box with random crypto!

Белліт

Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт Б
Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт
Адрас канала: @bellitra
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.13K
Апісанне з канала

📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 29

2021-07-21 16:31:46
Папярэдні заказ новага рамана Вольгі Гапеевай!

Да 28 ліпеня вы можаце аформіць папярэдні заказ (па зніжанай цане!) на новую празаічную кнігу Вольгі Гапеевай «Самота, што жыла ў пакоі насупраць».

Ці звязаная схільнасць да меланхоліі са здольнасцю адчуваць прыгажосць і эмпатыю? Чаму самота — вырак сапраўды «чалавечнага» чалавека? Адсутнасць спачування да жывёл, адмаўленне жанчынам і рабам у правах — як ўсё гэта дзіўным чынам жыве ў адной душы і не знаходзіць месца ў іншай? Персанажы рамана Вольгі Гапеевай шукаюць адказу на пытанні, падарожнічаюць, уступаюць у стасункі, даследуюць паралельныя сусветы людзей, жывёлаў і вулканаў.

Цвёрдая вокладка, 208 старонак, памер 140х210 мм.

Афармляйце папярэдні заказ на сайце выдавецтва «Галіяфы»: http://halijafy.by/krama/gapeeva-volga-samota-shto-zhyla-u-pakoi-nasuprats/
278 views13:31
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 12:15:04 Гісторыя аднаго расчаравання.

Завітаў раніцай да нас у кнігарню хлопец. Трымае ў руках тэлефон і пачынае па чарзе запытваць наяўнасць кніг са свайго спісу. Кнігі пераважна модненькія: псіхалогія, самаразвіцце, інфацыганства і бла-бла-бла. Называе кнігу — адказваю, што такой няма, называе наступную — зноў няма.

Ні на што не спадзеючыся ён запытвае наконт апошняй:
— А может «Новая земля» есть?

Колас? Маё брыво здзіўлена нясецца ўверх. Нечакана. Ужо збіраюся ледзь не бегчы да паліцы з беларускай класікай. І тут хлопец працягвае:
— «Новая земля» Экхарта Толле.
Выціскаю з сябе:
— Нет, к сожалению и такой нет.

Хлопец сыходзіць. Гуглю гэтую «Новую зямлю» няКоласа:

«"Новая земля" — вторая большая книга современного духовного мастера Экхарта Толле, получившего всемирную известность после выхода книги "Живи сейчас". "Новая земля" готовит читателей к скачку на новый уровень осознанности, показывая, что свобода от мыслей, обусловленных эго, является не только залогом личного счастья, но и ключом к прекращению конфликтов и страданий во всем мире.»

Ну ясна, не энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства, не вельмі цікава.

Заслона.
354 views09:15
Адкрыць / каментаваць
2021-07-20 17:30:07
«У кожнай прыватнай бібліятэцы найбольш кніг непрачытаных, тых, якія ты купіў дзеля колеру іх вокладкі, імя аўтара або проста таму, што яны прывабілі цябе сваім пахам. Да такой кнігі ты часта дакранаесься ў першыя дні пасьля куплі, разгортваеш яе, прачытаеш два-тры радкі і вяртаеш на месца. Празь нейкі час ты пра яе забываесься або пазіраеш на яе з адлегласьці зь лёгкай агідай. Часта табе хацелася занесьці яе ў найбліжэйшую публічную бібліятэку, некаму яе падараваць, пазбавіцца ад яе любым спосабам, але гэтага спосабу ты так ніколі й не знайшоў. Яна заставалася нібы дзіўнае пацьверджаньне тваёй схільнасьці да назапашваньня непатрэбных рэчаў, якая ў адзін балючы, палымяны момант ператворыцца ў назапашваньне ўспамінаў. Усе тыя непатрэбныя і непрачытаныя кнігі лягуць на цябе цяжарам, калі ты будзеш зь імі разьвітвацца».

Міленка Ергавіч «Сараеўскае Мальбара».
395 views14:30
Адкрыць / каментаваць
2021-07-19 22:12:48
Вынікі розыгрышу кнігі Міленкі Ергавіча «Сараеўскае Мальбара».

Віншую з перамогай №118 — Бортник Зося!

Напішыце мне @jugggernaut, каб даведацца, як атрымаць кнігу.

Дзякуй усім за ўдзел!
498 views19:12
Адкрыць / каментаваць
2021-07-17 16:24:06 Белліт pinned «​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​ Розыгрыш кнігі Міленкі Ергавіча «Сараеўскае Мальбара» (сумесна з выдавецтвам «Янушкевіч» @januskevicbooks ). Як яе атрымаць? 1. Быць падпісаным на мой канал. 2. Перайсці па спецыяльнай кнопцы ніжэй і паставіць +. У адказ…»
13:24
Адкрыць / каментаваць
2021-07-17 16:23:47 ​​ Сёння свой дзень нараджэння святкуе пісьменнік Барыс Пятровіч, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Акурат нядаўна прачытала адну з самых незвычайных яго кніг «Ідзі адзін» (Кнігазбор, 2019 г.). Чаму незвычайных? Бо гэта і не раман, і не зборнік апавяданняў, але цікавая дзённікава-мастацкая кніга.

Барыс Пятровіч вырашыў занатаваць адзін месяц свайго жыцця. І адбылося гэта ў далёкім 1993 годзе. Для мяне далёкім, бо я ў той год толькі нарадзілася Але ж занатаваў пісьменнік студзень, і да майго нараджэння заставалася яшчэ больш за паўгода...

Кожны дзень студзеня 1993-га Барыс Пятровіч рабіў невялікую дзённікавую замалёўку, апісваў, што цікавага здарылася за гэты дзень у жыцці ці творчасці, у сям’і, на працы, дзяліўся гісторыямі пра пісьменнікаў, з якімі сустракаўся. Таксама ў гэты дзень ён пісаў кароткую прозу ў прыдуманых ім жанрах: «версіі», «піліпікі», «апофрыкі».

Атрымаўся з гэтага своеасаблівы творчы эксперымент: аўтар прымушаў сябе пісаць нават тады, калі не хацелася, не пісалася, не было часу. Але сумленна і дысцыплінавана занатоўваў кожны дзень.

Кніга цікавая не толькі як пэўны аўтарскі творчы этап, але і як дакумент эпохі, той маладой Беларусі пачатку 1993 года. Хоць выйшла яна два гады таму, але трэба разумець, што пісалася ўсё гэта 28 гадоў таму. І гэта пэўная аўтарская смеласць, падзяліцца з чытачом чымсьці раннім, пры гэтым не правячы, не змяняючы тэксты суадносна са сваім цяперашнім светапоглядам.
301 views13:23
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 15:20:29
Мы нарэшце падпісалі кантракт з The Curtis Brown Group наконт беларускага выдання, напэўна, самага вядомага ў свеце постапакаліптычнага рамана — «ДАРОГА» Кормака Макарці.
Кніга, якая была апублікаваная ўпершыню зусім нядаўна, у 2007 годзе, ужо стала легендай і заслужыла месца сярод 100 найлепшых кніг, што выходзілі ў XXI стагоддзі.

На сёння Кормак Макарці — адзін з самых вядомых сучасных пісьменнікаў з ЗША. Яго творы выдаюцца мільённымі накладамі па ўсім свеце, здабываюць прэстыжныя прэміі, неаднаразова экранізаваліся галівудскімі студыямі. Нягледзячы на вялікія камерцыйныя поспехі, Кормак Макарці зусім не належыць да масавай літаратуры. Гэта ўнікальная фігура, з арыгінальнай стылістыкай і новай рэалістычнасцю ў прозе.

Перакладчыкам выступіць Сярж Мядзведзеў, абазнаны ў амерыканскай літаратуры, вядомы сваім перакладам «Байцоўскага клубу» Чака Паланюка.

Прыблізная дата выхаду — снежань 2021 - студзень 2022 года.
271 views12:20
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 15:20:29 Любімая «Дарога» хутка будзе і па-беларуску
304 viewsedited  12:20
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 14:13:22 ​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​ Розыгрыш кнігі Міленкі Ергавіча «Сараеўскае Мальбара» (сумесна з выдавецтвам «Янушкевіч» @januskevicbooks ).

Як яе атрымаць?
1. Быць падпісаным на мой канал.
2. Перайсці па спецыяльнай кнопцы ніжэй і паставіць +. У адказ я дам вам парадкавы нумар.
3. Чакаць 19 ліпеня (панядзелак), калі пры дапамозе рандома я вызначу пераможцу.

Усім поспехаў!
485 views11:13
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 18:50:06
Cябра Беларускага ПЭН-цэнтра і галоўны рэдактар незалежнага літаратурнага часопіса «Мінкульт» Сяргей Календа паведаміў, што пачаўся прыём празаічных тэкстаў у пяты нумар часопіса, які будзе прысвечаны гісторыям на тэму Раства.

Тэксты можна дасылаць да канца жніўня на адрас mimikriabel@gmail.com.
121 views15:50
Адкрыць / каментаваць