Get Mystery Box with random crypto!

Белліт

Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт Б
Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт
Адрас канала: @bellitra
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.13K
Апісанне з канала

📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 9

2022-01-30 18:21:07 Белліт pinned «​​​​ Нарэшце святочныя розыгрышы працягваюцца! Апошні Букбокс 3: Кніга «Зорныя дзённікі» Станіслава Лема і кніга «Гары Потэр і філасофскі камень» Дж. К. Роўлінг. + дадатковыя прыемныя дробязі. Як атрымаць букбокс 3? 1. Быць падпісаным на мой канал. 2.…»
15:21
Адкрыць / каментаваць
2022-01-30 10:56:16
Выйшла аўдыякніга «Апошняя кніга пана А.» Альгерда Бахарэвіча!

«Я зайздрошчу дзецям. Ім дазволена верыць у казкі, а нам не. Больш за ўсё на свеце дарослыя любяць казкі, але людзям сорамна ў гэтым прызнацца», — кажа герой новай кнігі Бахарэвіча. Каб сплаціць доўг крэдытору, пісьменнік-даўжнік піша казкі — і цэлы месяц кожны вечар чытае іх бессаромным дарослым. З кожным днём казачны свет апавядальніка робіцца ўсё больш рэальным, а рэальнасць, у якой адбываецца дзея, пачынае ўсё больш ператварацца ў казку — так што ўрэшце мяжа між фантазіяй і явай канчаткова сціраецца.

Бахарэвіч у «Апошняй кнізе пана А.» зноў расчыняе дзверы ў свой мастацкі свет: так падманліва знаёмы нам з навакольнай штодзённасці і так дзівосна нерэальны, трывожны, чароўны і страшны.

Чытае Андрэй Мілюхін.

Кнігу можна набыць і паслухаць у прыкладанні крамы ЛитРес альбо праз падпіску на MyBook.ru.
554 views07:56
Адкрыць / каментаваць
2022-01-27 20:32:41
Янка Маўр «Палескія рабінзоны»

Мастачка Лізавета Лянкевіч расквеціла і ажывіла адзін з маіх самых любімых твораў беларускай дзіцячай літаратуры. Процьма яркіх ілюстрацый, нягледзячы на перавагу ў іх чорных, шэрых і чырвоных адценняў.

Гэтая кніга замяніла ў маёй біблятэчцы сумнае савецкае выданне. Таму ў найбліжэйшы час зноў выпраўлюся ў кніжную вандроўку па Палессі.
774 views17:32
Адкрыць / каментаваць
2022-01-27 20:31:15
Васіль Быкаў «Знак бяды»

Яшчэ адно перавыданне класікі, якое хочацца мець у хатняй бібліятэцы. Зноў софт-тач і дызайн Анатоля Лазара. Малюнак на вокладцы нагадвае тэст Роршаха: кожны можа расчытаць у ім нейкі ўласны сэнс.

Добрая нагода перачытаць гэты твор праз столькі гадоў пасля школьнага лянівага чытання.
775 views17:31
Адкрыць / каментаваць
2022-01-27 20:30:00
Янка Купала «Выбранае»

Здавалася, настолькі класіка-класіка, чым яна яшчэ можа здзівіць. Але густоўная вокладка ад Анатоля Лазара надае новае дыханне вершам Купалы. У цэнтры вокладкі — лабірынт са слоў паэта.

Прыемная навобмацак вокладка софт-тач, не банальная белая, а шурпатая малочная папера. А самае прыемнае ў афармленні — лясэ. Плюс 1000 да атмасфернасці і асалоды ад трымання кнігі ў руках.
Укладальнік — Ціхан Чарнякевіч.
750 views17:30
Адкрыць / каментаваць
2022-01-27 20:25:25
Сабрала іх усіх!

Не пакемонаў, а беларускія навінкі ад выдавецтва «Папуры».
766 views17:25
Адкрыць / каментаваць
2022-01-26 09:14:31 ​​​​ Нарэшце святочныя розыгрышы працягваюцца!

Апошні Букбокс 3:
Кніга «Зорныя дзённікі» Станіслава Лема і кніга «Гары Потэр і філасофскі камень» Дж. К. Роўлінг.
+ дадатковыя прыемныя дробязі.

Як атрымаць букбокс 3?
1. Быць падпісаным на мой канал.
2. Перайсці па спецыяльнай кнопцы ніжэй і паставіць +. У адказ я дам вам парадкавы нумар.
3. Чакаць 30 студзеня (нядзеля), калі пры дапамозе рандома я вызначу пераможцу.

Усім поспехаў!
1.1K views06:14
Адкрыць / каментаваць
2022-01-25 18:40:40 Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 59. Усё не так дрэнна, як мы думаем. Кніжныя вынікі года падведзеныя, значыць можна вяртацца да класічных выпускаў. Засталося некалькі цікавых мінулагодніх кніг, якія хацелася б згадаць, і ў новым выпуску акурат расказваю…»
15:40
Адкрыць / каментаваць
2022-01-25 17:03:05 #літ_агляд

Зборнік аўтабіяграфічных артыкулаў людзей, якія ствараюць сучасную беларускую культуру.

https://telegra.ph/Alyaksandr-Tamkov%D1%96ch-Maza%D1%96ka-zhyccya-Medysont-2017-45-01-25
1.1K views14:03
Адкрыць / каментаваць
2022-01-24 20:03:00 Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 59
. Усё не так дрэнна, як мы думаем.

Кніжныя вынікі года падведзеныя, значыць можна вяртацца да класічных выпускаў. Засталося некалькі цікавых мінулагодніх кніг, якія хацелася б згадаць, і ў новым выпуску акурат расказваю пра іх.

Увесь выпуск прысвечаны нон-фікшн кнігам: займальная прыматалогія ад брытанскай даследчыцы, жахлівая гісторыя пра пошукі маньяка і натхняльнае даследаванне пра тое, чаму свет насамрэч не такі дрэнны, як нам здаецца.

Бонусам гісторыя пра тое, як мог называцца адзін знакаміты брытанскі раман.

Дзе паслухаць?

Apple Podcasts

Google Podcasts

Castbox

SoundCloud

Spotify

Яндекс.Музыка

Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
648 views17:03
Адкрыць / каментаваць