Get Mystery Box with random crypto!

Белліт

Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт Б
Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт
Адрас канала: @bellitra
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.13K
Апісанне з канала

📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 10

2022-01-23 12:03:01
#беларусьулітаратуры

Erica Chenoweth and Maria J. Stephan «Why Civil Resistance Works: The Strategic Logic of Nonviolent Conflict».
839 views09:03
Адкрыць / каментаваць
2022-01-22 23:17:25
Адно з найдзіўнейшых запазычанняў, што мне давялося сустракаць у беларускай літаратуры апошнім часам. Аднекуль нечакана тут з'явілася польская «komórka» (мабільны тэлефон).

(З кнігі Вольгі Гапеевай «Самота, што жыла ў пакоі насупраць», Галіяфы, 2021)
514 views20:17
Адкрыць / каментаваць
2022-01-22 12:15:38 Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 58. Найлепшыя замежныя кнігі 2021 Фінальны падкаст у серыі пра мае кніжныя вынікі 2021 года. Дзе паслухаць? Apple Podcasts Google Podcasts Castbox SoundCloud Spotify Яндекс.Музыка Pocket Casts …»
09:15
Адкрыць / каментаваць
2022-01-21 14:53:49
Сакрэтную кнігу з ілюстрацыямі Лізаветы можна будзе купіць са зніжкай 25 %, а астатнія кнігі ў кнігарні — са зніжкай 15 %.

Таксама ў гэты дзень стартуюць продажы іншых навінак ад «Папуры»: «Знак бяды» Васіля Быкава і «Выбранае» Янкі Купалы.
370 views11:53
Адкрыць / каментаваць
2022-01-21 14:52:53
Зусім нядаўна ў Мінску адкрылася новая кнігарня«Параграф 45» (вул. Бяды, 45). Гэта праект выдавецтва «Папуры».

Першае кніжнае мерапрыемства ў новай прасторы адбудзецца ўжо заўтра. 22 студзеня а 16-й гадзіне мастачка Лізавета Лянкевіч правядзе майстар-клас. У «Папуры» выходзіць сакрэтная дзіцячая кніга, якую яна праілюстравала. Гэта знакаміты беларускі твор для дзяцей 10+. Так загадкавую кнігу апісалі ў выдавецтве:

«Небяспечныя прыгоды, доўгія, вельмі доўгія пошукі дарогі дадому, абставіны, якія вымушаюць падлеткаў стаць дарослымі і прымаць рашэнні, ад якіх залежыць іх жыццё. І ўсё гэта — захапляльная чытанка, ад якой немагчыма адарвацца.»

Здагадаліся, які гэта твор?

Заўтра адбудзецца старт продажаў «усляпую», мастачка раскажа пра работу над кнігай і правядзе майстар-клас па маляванні для дзяцей.
410 views11:52
Адкрыць / каментаваць
2022-01-20 14:16:28
Літаратуразнаўца Аксана Бязлепкіна-Чарнякевіч дзеліцца ў твітары знаёмствам дзяцей з беларускай літаратурай
861 views11:16
Адкрыць / каментаваць
2022-01-17 20:03:00 Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 58
. Найлепшыя замежныя кнігі 2021

Фінальны падкаст у серыі пра мае кніжныя вынікі 2021 года.

Дзе паслухаць?

Apple Podcasts

Google Podcasts

Castbox

SoundCloud

Spotify

Яндекс.Музыка

Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
667 views17:03
Адкрыць / каментаваць
2022-01-17 16:16:15 НАЙЛЕПШЫЯ БЕЛАРУСКІЯ КНІГІ МАЙГО 2021

Нарэшце падсумоўваю ўсе прачытаныя летась кнігі беларускіх аўтараў. Іх было 38.

Ганна Севярынец “Мая школа” — самая вясёлая і жыццёвая кніга года.

Сяргей Пляскач “ДМБ-91: зычу вярнуцца дадому” — цікавае раскрыццё тэмы і паглыбленне ў псіхалогію персанажаў.

Міхась Зарэцкі “Голы зьвер” (перачытала) — актуальныя праблемы ў літаратуры амаль стагадовай даўніны.

Іван Мележ “Людзі на балоце” (перачытала) — адзін з любімых твораў беларускай літаратуры, у якім нават з трэцім перачытваннем не губляецца напал эмоцый.

Сяргей Пясецкі “Яблычак” — драматычная гісторыя з жыцця злодзеяў у атмасферы Менска пачатку ХХ ст.

Дар’я Бялькевіч “Слёзы на вецер” — найлепшы паэтычны зборнік мінулага года.

Ева Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” — сапраўднае падзея ў беларускай літаратуры апошніх гадоў.

Марыя Мартысевіч “Як пазбыцца Маматута” — вясёлыя вершаваныя гісторыі з жыцця дзяцей і іх бацькоў.

Сяргей Шапран “Тры мяхі дзядзькі Рыгора, або Сам-насам з Барадуліным” — магчымасць пачуць голас паэта, якога з намі ўжо няма.

Максім Танк “Лісткі календара” — адкрыццё года, гісторыі з жыцця Народнага паэта, якія не раскажуць у школе.

#bookvajed_итогигода2021
618 viewsedited  13:16
Адкрыць / каментаваць
2022-01-13 11:39:24
Паэтычная навінка выдавецтва Змітра Коласа.

Адам Глобус – літаратар і мастак. У ягонай новай кнізе паэзіі "Анёл" – вершы пра анёла, спалучаныя з экспрэсіўнай графікай аўтара.

Кніга выйшла ў кішэнным фармаце і мае мяккую вокладку.

#палічка
802 views08:39
Адкрыць / каментаваць
2022-01-12 22:18:28
Вынікі розыгрышу букбокса №2!

Яго атрымлівае №129 — Ирина Климович.

Пазналі сябе? Напішыце мне @jugggernaut, каб даведацца, як забраць свой падарунак.

Розыгрыш апошняга букбокса №3 пачнецца ў пятніцу.
699 views19:18
Адкрыць / каментаваць