Get Mystery Box with random crypto!

Белліт

Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт Б
Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт
Адрас канала: @bellitra
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.13K
Апісанне з канала

📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 8

2022-02-10 17:21:11 #літ_агляд
Зборнік дасціпных тэкстаў Рыгора Барадуліна.

https://telegra.ph/Rygor-Baradul%D1%96n-Dul%D1%96na-ad-Baradul%D1%96na-2004-02-10
250 views14:21
Адкрыць / каментаваць
2022-02-09 23:04:39
#беларусьулітаратуры

З кнігі Блэйка Краўча «Возвращение».
909 views20:04
Адкрыць / каментаваць
2022-02-07 20:03:00 Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 61
. Нармальнасць і цэнтральнаазіяцкія прыгоды

У новым выпуску расказваю пра прыгоды нарвежкі ў Цэнтральнай Азіі, пра аднаго незвычайнага хлопчыка і смяюся з кнігі Рыгора Барадуліна. А таксама адказваю на пытанні слухачоў.

Дзе паслухаць?

Youtube

Apple Podcasts

Google Podcasts

Castbox

SoundCloud

Spotify

Яндекс.Музыка

Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
788 views17:03
Адкрыць / каментаваць
2022-02-05 09:07:37
Выйшла аўдыякніга Евы Вежнавец «Шлях дробнай сволачы»!

У зборніку апавяданняў 2008 года Ева Вежнавец вывела галерэю нетыповых жаночых вобразаў. Яе моцныя, трывалыя гераіні шукаюць саміх сябе, спрабуюць выжыць у краіне «дробнай сволачы» і гатовыя на выпрабаванні.

На думку Андрэя Дынько, у творах адлюстраваная драма цэлага пакалення трыццацігадовых беларусаў, якія былі вартыя годнага жыцця, але не змаглі яго дамагчыся. Прадстаўнікі гэтага пакалення, падкрэсліў Андрэй Дынько, нават у сённяшніх умовах, калі беларуская культура апынулася пад забаронай, ствараюць сапраўдныя якасныя мастацкія творы.

Вежнавец: Я, як мне здаецца, пішу пра жыццё й пра людзей, якія ў гэтым жыцці хочуць сябе знайсці, а замест гэтага губляюць сябе, не могуць адчуваць сябе да канца споўненымі. Я пішу сумную прозу, але ў маіх кніжках ёцсь і своеасаблівы горкі беларускі гумар.

Чытае Святлана Цімохіна.

Кнігу можна набыць і паслухаць праз мабільнае прыкладанне крамы ЛитРес (спасылка) альбо праз падпіску на MyBook.ru (спасылка).
707 views06:07
Адкрыць / каментаваць
2022-02-02 10:21:26
#беларусьулітаратуры

Беларускія мастакі і Мінск у кнізе французскага пісьменніка. Мастацкі раман, альтэрнатыўная гісторыя, як склаўся б лёс Гітлера, калі б ён не праваліў уступны экзамен у Венскую акадэмію выяўленчых мастацтваў.

З кнігі Эрыка-Эманюэля Шміта «Другая судьба».
941 views07:21
Адкрыць / каментаваць
2022-02-01 22:27:42
У нядаўнім выпуску расійскай тэлеперадачы «Своя игра» ад 23.01.2022 цэлы блок пытанняў быў прысвечаны беларускай літаратуры.

Гульня цалкам:

1.4K views19:27
Адкрыць / каментаваць
2022-02-01 20:10:02 Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 60. Метамарфозы, кіно, культура, жыццё і кніжныя навінкі студзеня Дэбютны раман вядомага сцэнарыста, медыцынскі нон-фікшн, зборнік артыкулаў пра дзеячаў беларускай культуры, аўтафікшн нарвежскага празаіка і студзеньскія…»
17:10
Адкрыць / каментаваць
2022-02-01 10:00:21 КНІЖНЫЯ НАВІНКІ. СТУДЗЕНЬ

Выдавецтва «Папуры»:
Янка Купала «Выбранае»
Васіль Быкаў «Знак бяды»
Янка Маўр «Палескія рабінзоны» (з ілюстрацыямі Лізаветы Лянкевіч)

Выдавецтва «Янушкевіч»:
Станіслаў Лем «Зорныя дзённікі» (пераклад — Марыя Пушкіна)
Эрвін Мозэр «Неверагодныя гісторыі на дабранач» (пераклад — Сяргей Матырка)
Дамініка Словік «Зімоўка» (пераклад — Алена Пятровіч, Уладзь Лянкевіч)

Выдавецтва «Кнігазбор»:
Сяргей Ваганаў «Праз межы Часу»

Выдавецтва Змітра Коласа:
Адам Глобус «Анёл»
Марына Цвятаева «Выбраная лірыка» (пераклад — Лявон Баршчэўскі)

Выдавецтва «Галіяфы»:
Алесь Бычкоўскі «Дзеці Сільмарыліёна»
Сяргей Рублеўскі «Барлёшы па назе»
«Страшна не пачуць голас твой»
Вольга Гапеева «Парадокс "Немаўля"»

Выдавецтва «Мастацкая літаратура»:
Якуб Колас «Том 1. Вершы. Новая зямля»
Якуб Колас «Том 2. Сымон-музыка. Апавяданні»
Георгій Марчук «Прыгоды ката Фокуса»

Папярэдні заказ:
Станіслаў Лем «Зорныя дзённікі. Апавяданні. Футуралагічны кангрэс» (выдавецтва «Галіяфы», папярэдні заказ да 10 лютага)
626 viewsedited  07:00
Адкрыць / каментаваць
2022-01-31 20:03:00 Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 60
. Метамарфозы, кіно, культура, жыццё і кніжныя навінкі студзеня

Дэбютны раман вядомага сцэнарыста, медыцынскі нон-фікшн, зборнік артыкулаў пра дзеячаў беларускай культуры, аўтафікшн нарвежскага празаіка і студзеньскія навінкі беларускіх выдавецтваў у новым выпуску падкаста Bellit.

Дзе паслухаць?

Apple Podcasts

Google Podcasts

Castbox

SoundCloud

Spotify

Яндекс.Музыка

Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
612 views17:03
Адкрыць / каментаваць
2022-01-30 21:33:19
Вынікі розыгрышу букбокса №3!

Яго атрымлівае №32 — Pavel Mazheika.

Пазналі сябе? Напішыце мне @jugggernaut, каб даведацца, як забраць свой падарунак.

Завяршаем месяц розыгрышаў, дзякуй усім за ўдзел!
651 views18:33
Адкрыць / каментаваць