Get Mystery Box with random crypto!

Белліт

Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт Б
Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт
Адрас канала: @bellitra
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.13K
Апісанне з канала

📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 13

2021-12-17 12:58:21
Стары здымак

Два пісьменнікі - Рыгор Барадулін і Уладзімер Дубоўка. Апошні, выглядае, толькі падпісаў сваю кнігу маладому калегу.

#здымак
565 views09:58
Адкрыць / каментаваць
2021-12-16 22:49:08
#беларусьулітаратуры
З кнігі Карстэна Дзюса «Убивать осознанно».
499 viewsedited  19:49
Адкрыць / каментаваць
2021-12-15 15:48:26 Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 54. Паліталогія для самых маленькіх. У новым выпуску падкаста разважаю пра контркультуру, спажыванне, крыміналістыку, а яшчэ пра тое, як тлумачыць дзецям, што адбываецца навокал. Дзе паслухаць? Apple Podcasts Google…»
12:48
Адкрыць / каментаваць
2021-12-15 10:50:34
Высокія тэхналогіі і Францыск Скарына ў Нацыянальнай бібліятэцы.
764 views07:50
Адкрыць / каментаваць
2021-12-13 20:29:28 #літ_агляд
Неверагоднай прыгажосці альбом, які расказвае і паказвае, як развівалася наша сталіца апошнія стагоддзі.
Мноства ілюстрацый: ад карт Сарматыі ІІ стагоддзя да праекта-ідэі цэнтра Мінска (27 жніўня 1944 г.).

https://telegra.ph/%D0%86llya-Andrehe%D1%9E-Valyanc%D1%96na-Andreheva-Pavel-Rasto%D1%9Eca%D1%9E-M%D1%96nsk-na-starada%D1%9En%D1%96h-kartah-%D1%96-planah-Belkartagraf%D1%96ya-2021-12-13
678 views17:29
Адкрыць / каментаваць
2021-12-12 20:24:34 Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 54
. Паліталогія для самых маленькіх.

У новым выпуску падкаста разважаю пра контркультуру, спажыванне, крыміналістыку, а яшчэ пра тое, як тлумачыць дзецям, што адбываецца навокал.

Дзе паслухаць?

Apple Podcasts

Google Podcasts

Castbox

SoundCloud

Spotify

Яндекс.Музыка

Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
490 views17:24
Адкрыць / каментаваць
2021-12-11 15:50:42 Неаднаразова ў падзяках за падкаст Bellit я чую падобную фразу: «Дзякуй за тое, што даяце магчымасць спажываць аўдыякантэнт па-беларуску». І я сама вельмі ўсцешаная, што якасных і карысных беларускіх праектаў у аўдыяфармаце з’яўляецца ўсё больш. Разам з тым мяне радуе, што і беларуская падкаст-супольнасць расце.

Сёння хачу парэкамендаваць вам тое, што і сама слухаю. Падкаст з цудоўнай назвай «Так склалася гістарычна» прысвечаны гісторыі Беларусі. Аўтарка — кандыдат гістарычных навук Ганна Дзягель — запрашае ў выпускі дасведчаных спецыялістаў, гісторыкаў і абмяркоўвае з імі падзеі і з'явы з нашага мінулага. Разбірае складаныя тэмы простай мовай. На сённяшні момант выйшла ўжо восем выпускаў: ад Полацкага княства до крызісу Рэчы Паспалітай.

Паслухаць падкаст і сачыць за яго навінамі і абнаўленнямі можна тут.
736 viewsedited  12:50
Адкрыць / каментаваць
2021-12-11 14:06:21
Распачынаем новую гумарыстычную рубрыку з водгукамі на кнігі. Інтэрнэт захоўвае мноства неверагодных рэчаў.

(Давайце назву для рубрыкі прыдумаем разам у каментах.)
852 views11:06
Адкрыць / каментаваць
2021-12-09 19:00:36 У эфіры рубрыка з рэкамендацыяй сяброўскага канала:

@supermova — канал з разыгранкамі, штотыднёвай афішай беларускамоўных анлайн- і афлайн-мерапрыемстваў, якія даюць магчымасць пачаць пісаць і размаўляць на нашай Супер Мове! А таксама пра годных беларусаў і годныя падзеі, якія натхняюць рабіць гэта кожны дзень, усюды і з усімі!

@supermovachat — месца, дзе вы зможаце абмяркоўваць любыя моўныя пытанні, стылістычныя асаблівасці і граматычныя правілы. Не саромцеся пакідаць як звычайныя, так і галасавыя паведамленні.

Прыемных размоў і поспехаў ва ўжыванні беларускай мовы!
562 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-12-09 16:39:36 9 снежня спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча!

Мяне неверагодна радуе той факт, што сёння ў кожным кутку інтэрнэту я бачу інфармацыю пра гэта. Столькі цікавостак: артыкулы, прысвечаныя яго жыццю і творчасці, цікавыя факты, конкурсы, віктарыны і іншыя віды творчых актыўнасцяў.

Зірніце, напрыклад, які мультфільм «Да зор!» зрабілі рабяты з цудоўнага праекта @wir_by. Андрусь Такінданг намаляваў гэтую прыгажосць па матывах вершаў паэта. Выдатна, што ў роліку згадваюцца не толькі класічныя і даволі вядомыя творы Багдановіча, але і менш папулярныя.

Мне падабаецца і гукавая, і візуальная дарожка.

Глядзець тут:

763 views13:39
Адкрыць / каментаваць