Get Mystery Box with random crypto!

Зусім нядаўна ў Мінску адкрылася новая кнігарня — «Параграф 45 | Белліт

Зусім нядаўна ў Мінску адкрылася новая кнігарня«Параграф 45» (вул. Бяды, 45). Гэта праект выдавецтва «Папуры».

Першае кніжнае мерапрыемства ў новай прасторы адбудзецца ўжо заўтра. 22 студзеня а 16-й гадзіне мастачка Лізавета Лянкевіч правядзе майстар-клас. У «Папуры» выходзіць сакрэтная дзіцячая кніга, якую яна праілюстравала. Гэта знакаміты беларускі твор для дзяцей 10+. Так загадкавую кнігу апісалі ў выдавецтве:

«Небяспечныя прыгоды, доўгія, вельмі доўгія пошукі дарогі дадому, абставіны, якія вымушаюць падлеткаў стаць дарослымі і прымаць рашэнні, ад якіх залежыць іх жыццё. І ўсё гэта — захапляльная чытанка, ад якой немагчыма адарвацца.»

Здагадаліся, які гэта твор?

Заўтра адбудзецца старт продажаў «усляпую», мастачка раскажа пра работу над кнігай і правядзе майстар-клас па маляванні для дзяцей.