Get Mystery Box with random crypto!

НАЙЛЕПШЫЯ БЕЛАРУСКІЯ КНІГІ МАЙГО 2021 Нарэшце падсумоўваю ўсе | Белліт

НАЙЛЕПШЫЯ БЕЛАРУСКІЯ КНІГІ МАЙГО 2021

Нарэшце падсумоўваю ўсе прачытаныя летась кнігі беларускіх аўтараў. Іх было 38.

Ганна Севярынец “Мая школа” — самая вясёлая і жыццёвая кніга года.

Сяргей Пляскач “ДМБ-91: зычу вярнуцца дадому” — цікавае раскрыццё тэмы і паглыбленне ў псіхалогію персанажаў.

Міхась Зарэцкі “Голы зьвер” (перачытала) — актуальныя праблемы ў літаратуры амаль стагадовай даўніны.

Іван Мележ “Людзі на балоце” (перачытала) — адзін з любімых твораў беларускай літаратуры, у якім нават з трэцім перачытваннем не губляецца напал эмоцый.

Сяргей Пясецкі “Яблычак” — драматычная гісторыя з жыцця злодзеяў у атмасферы Менска пачатку ХХ ст.

Дар’я Бялькевіч “Слёзы на вецер” — найлепшы паэтычны зборнік мінулага года.

Ева Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” — сапраўднае падзея ў беларускай літаратуры апошніх гадоў.

Марыя Мартысевіч “Як пазбыцца Маматута” — вясёлыя вершаваныя гісторыі з жыцця дзяцей і іх бацькоў.

Сяргей Шапран “Тры мяхі дзядзькі Рыгора, або Сам-насам з Барадуліным” — магчымасць пачуць голас паэта, якога з намі ўжо няма.

Максім Танк “Лісткі календара” — адкрыццё года, гісторыі з жыцця Народнага паэта, якія не раскажуць у школе.

#bookvajed_итогигода2021