Get Mystery Box with random crypto!

7 красавіка нарадзіўся легендарны беларускі мастак Валерый Сла | Белліт

7 красавіка нарадзіўся легендарны беларускі мастак Валерый Славук.

Думаю, ён зрабіў дзяцінства многіх з вас лепш сваімі ілюстрацыямі да беларускіх казак і твораў беларускіх класікаў.

Падзяліцеся ў каментарыях тым, што вам найбольш запомнілася з яго творчасці.

Я ў захапленні ад зборніка беларускіх чарадзейных казак «Вядзьмар, які рабіўся ваўком», укладальнік Антон Францішак Брыль («Янушкевіч», 2020).

Дарэчы, кніга яшчэ ёсць у продажы тут.

Некалькі гадоў таму на кніжным кірмашы ў Мінску мне давялося назіраць, як выдавец і мастак абмяркоўвалі ілюстрацыі да гэтай кнігі (на фота злева Валерый Славук, справа — выдавец Андрэй Янушкевіч).