Get Mystery Box with random crypto!

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

Лагатып тэлеграм-канала bel_audiobooks — Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by) Б
Лагатып тэлеграм-канала bel_audiobooks — Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
Адрас канала: @bel_audiobooks
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.24K
Апісанне з канала

Усё пра беларускія аўдыякнігі: рэлізы, інтэрв'ю з аўтарамі і выканаўцамі ды іншыя цікавосткі. Слухай сваё!
https://taplink.cc/audiobooks.by
Пытанні? Прапановы? Пішыце @mikita12345 альбо contact@audiobooks.by

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

2


Апошнія паведамленні 4

2022-05-07 06:29:42
Новая аўдыякніга Ганны Янкуты «Вам дапаможа КВА» выйшла на Кніжным Возе!

Лавіце прывітанне з нагоды выхаду кнігі ад самой аўтаркі Ганны Янкуты:
«Гэта гісторыя пра беражлівае стаўленне да вады, і я спадзяюся, што яна нікога не знудзіць. Бо ў Казачным водным агенцтве (КВА) працуюць сапраўды чароўныя істоты: балотніца Квакша, рачны дух Баламут і русалка Расіца, перад якімі штодня паўстаюць складаныя задачы. Дзякуй «Экапартнёрству» за цікавую супрацу і камандзе «Кніжнага воза» – за ператварэнне гісторыі ў магічную аўдыёкнігу. Працяг будзе! Ква!»

Ілюстрацыі – Лілія Давыдоўская
Агучыла – Крысціна Дробыш
Кампазітарка – Аляксандра Грахоўская
Гукарэжысёр і саўнд дызайнер – Яўген Дзячэк

Запісана ў эксперыментальнай студыі «Шафа»

Кнігу можна паслухаць па спасылцы.
2.1K viewsedited  03:29
Адкрыць / каментаваць
2022-05-06 10:10:25
Некалькі дзён таму, 3 траўня, у Менску памёр першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

Гэты чалавек адыграў важную роль у станаўленні сучаснай беларускай незалежнай дзяржаўнасці. Незалежнай як мінімум у пачатку 90-ых гадоў. Мы не будзем пісаць пра тое, што ён зрабіў. Замест гэтага раім паслухаць яго мэмуары «На пераломе», якія ён напісаў і сам агучыў. Запіс быў зроблены на Радыё Свабода ў 2013 годзе. Паслухаць мэмуары можна на пляцоўцы SoundCloud па спасылцы.
1.9K views07:10
Адкрыць / каментаваць
2022-05-04 10:32:31
«Прыгоды Тома Соўэра» Марка Твэна на «Кніжным Возе» у перакладзе Янкі Маўра.

Том Соўэр — хлопчык прыкладна дванаццацігадовага ўзросту, жыве ў цёткі Поллі, сястры сваёй пакойнай матулі. На працягу некалькіх месяцаў ён паспявае знайсці сваё каханне, стаць сведкам забойства і выкрыць забойцу, пабегчы з дому, каб стаць піратам ды пажыць на востраве, заблукацца ў пячоры і выбрацца з яе, знайсці клад, які каштуе каля дваццаці тысячы даляраў і падзяліць яго са сваім сябрам Гэкльбэры Фінам.

Вось што кажа Кніжны Воз пра запіс кнігі: "Абсалютна незвычайная праца для нас па ўсіх кірунках. Варта пачаць з таго, што пераклад аж 1935 году. Калі мы пачалі пісаць, у нас было адчуванне, што мы ведаем іншую беларускую мову. 100 гадоў часу, такія розныя мовы, але дужа захапляльна адчуваць гэту розніцу на ўзроўні цэлага стагоддзя."

Чытаюць – Андрэй Мілюхін, Крысціна Дробыш
Гукарэжысёр – Макс Атаманчык
Гукавы дызайн – Яўген Дзячэк
Рэдактарка запісу – Крысціна Дробыш
Запісана на базе эксперыментальнай студыі «Шафа»

Спасылка.
2.0K viewsedited  07:32
Адкрыць / каментаваць
2022-04-22 08:17:43
Аўдыякніга «1813» Уладзіміра Садоўскага даступная на падкастах і ў крамах!

Дзеянне навэлы «1813» адбываецца ў апошнія дні зімы 1813 года. У разбуранае Вялікай вайной мястэчка Маладэчна на ўскрайку Мінскай губерні наведваецца ў госці да свайго дзядзькі Міхал Клеафас Агінскі — дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай імперыі. З надыходам адлігі ў наваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца незразумелыя рэчы: забітыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і нападаюць на жыхароў паселішча. Хутка замак Агінскіх апынаецца ў аблозе хадзячых мерцвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага як узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага края.

У кнігу ўключана таксама пяць апавяданняў аўтара.

Чытае Ірына Якавец

Аўдыякнігу можна паслухаць па спасылцы.
1.6K views05:17
Адкрыць / каментаваць
2022-04-11 10:28:23
Аўдыякніга «Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў» даступная ў падкастах і крамах.

Кніга ўспамінаў сяброў і блізкіх пра Васіля Быкава. Усяго тут змешчаныя мемуары 39 беларускіх і замежных аўтараў. Апрача бытавых гісторыяў з жыцця пісьменніка сучаснікі выбітнага творцы распавядаюць пра глабальная палітычныя падзеі, якія фарміравалі яго лёс - і на якія ён таксама паўплываў.

Твор складзены Генадзем Бураўкіным. Упершыню ён выйшаў у папяровым выглядзе ў ў 2004-м, праз год пасля смерці Быкава, у выдавецтвы «Кніга». А ў 2006-м мемуары былі агучаныя Валянцінам Аксянцюком. Зараз мы выкладаем іх ў адкрыты доступ.

Паслухаць кнігу можна па спасылцы.
2.7K viewsedited  07:28
Адкрыць / каментаваць
2022-04-06 08:41:42
«Балтыйскія шкарпэткі» Сяргея Календы на Кніжным Возе!

«І жылі яны доўга і шчасьліва, і памерлі ў адзін дзень» – такая старая канцэпцыя больш не працуе. Сьвет вялікі і няпросты, ён складзены з розных эмоцыяў і пачуцьцяў, і патрабаваньні да казак ужо іншыя. Дзяцей вабіць складанае і страшнае, новыя ўзроўні пачуцьцяў, эмоцыяў, якія нам былі ўласьцівыя часта толькі ў падлецтве.

У гэтай кнізе я імкнуўся балянсаваць на мяжы міталёгіі, казачнасьці ды містыкі, кожная гісторыя апавядае ўласныя страхі ды жаданьні, і з кожнай казкай чытач будзе расьці – тое, што турбуе ў дзесяць гадоў, паступова заменяць падлеткавыя праблемы.

Так пачынае кнігу «Балтыйскія шкарпэткі» яе аўтар Сяргей Календа.

Кніга, напісаная ў падарожжы, атрымала сваё жыццё ў гуку таксама ў падарожжы. Вэнтспілс, Вісбю, Кракаў, Сіцылія, Адэса – гэта толькі частка геаграфіі кнігі. Каманда «Кніжнага возу» не стала парушаць традыцый і дадала яшчэ адзін горад і новую главу.

Львоў, Украіна. Студзень, 2022 год.
1.9K views05:41
Адкрыць / каментаваць
2022-04-02 20:24:10
Выйшла аўдыякніга «Песня пра Цімура» Андрэя Адамовіча!

«Песня пра Цімура» – псіхадэлічная паэма ў прозе і адначасова дынамічны шпіёнскі трылер, які пачынаецца з таго, што ў Варшаву выпраўляецца агент беларускага КДБ капітан Капейкін. Радзіма паставіла перад ім цяжкую задачу – адшукаць загадкавага паэта-камуніста Цімура Хоміча. Для гэтага Паўлу Капейкіну трэба ўцерціся ў давер да багемных сяброў выклятага паэта – беларускіх мастакоў, рэжысёраў і кампазітараў. На фоне прыгодаў капітана аўтар шчодра высмейвае так званую беларускую інтэлігенцыю па асобах і беларускі народ агульна. Аляксандр Саладуха, Андрэй Горват, Сяргей Календа, Андрэй Куціла, Віталь Рыжкоў – і іншыя «дзеячы культуры» з’яўляюцца героямі паэмы. Твор будзе цікавы найперш тым, хто стаміўся ад нудных тэкстаў па-беларуску і любіць захапляльныя гісторыі.

Набыць і паслухаць кнігу можна па спасылцы.
1.5K views17:24
Адкрыць / каментаваць
2022-04-01 10:25:53 Мы запусцілі audiobooks.by - сайт-навігатар па аўдыякнігах на беларускай мове і беларускіх аўтараў.

Сайт не змяшчае самі кнігі, а дае спасылкі на пляцоўкі, дзе іх можна паслухаць альбо набыць. Тут вы можаце хутка знайсці аўдыякнігі сучасных аўтараў, а таксама класічныя і дзіцячыя творы ў аўдыяфармаце. На дадзены момант на сайце больш за 340 твораў з такіх крыніц, як Кніжны Воз, Беларуская палічка, Камунікат, Радыё Свабода, Беларускі ПЭН-цэнтр, Мінінфарм РБ і іншых.

Ідэя стварыць сайт прыйшла не адразу. Пачалі мы з запісу аўдыякніг сучасных беларускіх аўтараў. Але ж кнігу запісаць - запісалі, а дзе пра яе напісаць, каб беларусы даведаліся? Дзеля гэтага пачалі гэты канал, каб посціць навіны пра нашыя кнігі і іншыя аўдыякніжнія рэлізы. Выявілася яшчэ адна праблема: калі навіны ёсць дзе посціць, няма месца, дзе можна паглядзець, “што ўжо запісана”. Скроліць пасты не вельмі зручна. Таму і вырашылі стваріць адмысловы сайт. І - натхніўшыся lit.letapis.by - сабраць ужо запісаныя кнігі ў беларускім інтэрнэце ў адзін каталог. Выявілася, што іх запісана ўжо шмат, асабліва класікі! Але яны раскіданыя па розных кутках інтэрнэту і арыентавацца ў іх складана. Таму мы і сабралі ўсё, што змаглі знайсці, у адным месцы. Напрыклад, можна паглядзець усе кнігі, агучаныя купалаўкай Крысцінай Дробыш, ці запісаныя кнігі Ўладзіміра Караткевіча (і нават паслухаць, як ён чытае свае вершы!), а таксама даведацца, што рэкардсмен па агучках - «Людзі на балоце» з 3 рознымі варыянтамі на 9 пляцоўках.

Калі на сайце няма якой-небудзь аўдыякнігі, альбо калі вы знайшлі памылку, калі ласка, напішыце нам на contact@audibooks.by ці пакіньце каментар пад гэтым пастом. Таксама будзем удзячныя за любыя водгукі і прапановы.

Прыемнага праслухоўвання!
6.6K viewsedited  07:25
Адкрыць / каментаваць