Get Mystery Box with random crypto!

«Балтыйскія шкарпэткі» Сяргея Календы на Кніжным Возе! «І жыл | Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

«Балтыйскія шкарпэткі» Сяргея Календы на Кніжным Возе!

«І жылі яны доўга і шчасьліва, і памерлі ў адзін дзень» – такая старая канцэпцыя больш не працуе. Сьвет вялікі і няпросты, ён складзены з розных эмоцыяў і пачуцьцяў, і патрабаваньні да казак ужо іншыя. Дзяцей вабіць складанае і страшнае, новыя ўзроўні пачуцьцяў, эмоцыяў, якія нам былі ўласьцівыя часта толькі ў падлецтве.

У гэтай кнізе я імкнуўся балянсаваць на мяжы міталёгіі, казачнасьці ды містыкі, кожная гісторыя апавядае ўласныя страхі ды жаданьні, і з кожнай казкай чытач будзе расьці – тое, што турбуе ў дзесяць гадоў, паступова заменяць падлеткавыя праблемы.

Так пачынае кнігу «Балтыйскія шкарпэткі» яе аўтар Сяргей Календа.

Кніга, напісаная ў падарожжы, атрымала сваё жыццё ў гуку таксама ў падарожжы. Вэнтспілс, Вісбю, Кракаў, Сіцылія, Адэса – гэта толькі частка геаграфіі кнігі. Каманда «Кніжнага возу» не стала парушаць традыцый і дадала яшчэ адзін горад і новую главу.

Львоў, Украіна. Студзень, 2022 год.