Get Mystery Box with random crypto!

Аўдыякніга «Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў» даступная ў падкастах | Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

Аўдыякніга «Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў» даступная ў падкастах і крамах.

Кніга ўспамінаў сяброў і блізкіх пра Васіля Быкава. Усяго тут змешчаныя мемуары 39 беларускіх і замежных аўтараў. Апрача бытавых гісторыяў з жыцця пісьменніка сучаснікі выбітнага творцы распавядаюць пра глабальная палітычныя падзеі, якія фарміравалі яго лёс - і на якія ён таксама паўплываў.

Твор складзены Генадзем Бураўкіным. Упершыню ён выйшаў у папяровым выглядзе ў ў 2004-м, праз год пасля смерці Быкава, у выдавецтвы «Кніга». А ў 2006-м мемуары былі агучаныя Валянцінам Аксянцюком. Зараз мы выкладаем іх ў адкрыты доступ.

Паслухаць кнігу можна па спасылцы.