Get Mystery Box with random crypto!

Аўдыякніга «1813» Уладзіміра Садоўскага даступная на падкастах | Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

Аўдыякніга «1813» Уладзіміра Садоўскага даступная на падкастах і ў крамах!

Дзеянне навэлы «1813» адбываецца ў апошнія дні зімы 1813 года. У разбуранае Вялікай вайной мястэчка Маладэчна на ўскрайку Мінскай губерні наведваецца ў госці да свайго дзядзькі Міхал Клеафас Агінскі — дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай імперыі. З надыходам адлігі ў наваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца незразумелыя рэчы: забітыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і нападаюць на жыхароў паселішча. Хутка замак Агінскіх апынаецца ў аблозе хадзячых мерцвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага як узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага края.

У кнігу ўключана таксама пяць апавяданняў аўтара.

Чытае Ірына Якавец

Аўдыякнігу можна паслухаць па спасылцы.