Get Mystery Box with random crypto!

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

Лагатып тэлеграм-канала bel_audiobooks — Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by) Б
Лагатып тэлеграм-канала bel_audiobooks — Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
Адрас канала: @bel_audiobooks
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.24K
Апісанне з канала

Усё пра беларускія аўдыякнігі: рэлізы, інтэрв'ю з аўтарамі і выканаўцамі ды іншыя цікавосткі. Слухай сваё!
https://taplink.cc/audiobooks.by
Пытанні? Прапановы? Пішыце @mikita12345 альбо contact@audiobooks.by

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

2


Апошнія паведамленні 2

2022-07-27 09:23:17
«Дзікае паляванне караля Стаха» ў новай агучцы і на падкастах!

Гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча cтворан паводле класічных канонаў прыгодніцкай рамантыкі. Герой аповесці выпадкова становіцца сведкам таямнічых і злавесных падзей: прывід дзікага палявання з далёкага мінулага трымае ў страсе людзей. Ен вырашае даць бой тым, хто стаіць за фантомамі страшнага мінулага…

Гэтая аповесць мае нешта адметнае, нейкую ўласцівую ёй таямніцу-загадку, якую нават цяжка растлумачыць, а можна хіба адчуць. Беларуская мінуўшчына, у якую нас пагружае аўтар, трывожыць наша сэрца і прыводзіць да думак пра сёняшняе. Твор - сапраўдная літаратурная класіка, актуальны і прывабны ва ўсе часы.

Аўдыякнігу агучыў купалавец Алег Гарбуз, таксама вядомы аматарам аўдыякніг па леташняй агучцы рамана «1984», які выкладзены на ютуб-канале Купалаўцы.

Паслухаць кнігу можна па спасылцы.
765 viewsedited  06:23
Адкрыць / каментаваць
2022-07-24 16:46:55
Мы выходзім у афлайн! Падрыхтавалі такія мілыя налепкі. Калі вы будзеце каля чыгуначнага вакзала ў Менску, заходзьце ў кавярню Лава Кавы. Выпіць кавы і ўзяць налепкі сабе і сябрам!
152 viewsedited  13:46
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 18:04:07 Прэм'ера на Еўрарадыё: аўдыяверсія рамана Евы Вежнавец "Па што ідзеш, воўча?"

Пасля таго, як кніга выйграла апошнюю прэмію Ежы Гедройца, мы паабяцалі, што выпусцім для пераможцы аўдыякнігу. Але вайна ўнесла карэктывы ў працу. Актрыса Алена Зуй-Вайцяхоўская, вядомая па суперхіце “Шчучыншчына”, пачынала запісваць кнігу ва Украіне, а скончыла ў нашай студыі ў Варшаве.

Тры з паловай гадзіны замовы, гумару, магіі, глыбіні і любові. Далучайцеся!



372 views15:04
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 10:08:21
Уладзімір Арлоў у новым зручным фармаце!

Аўдыякнігі пісьменніка з'явіліся ў прыкладаннях Kobo і Bookmate.

Уладзімір Арлоў — адзін з буйнейшых сучасных беларускіх аўтараў, майстар гістарычнай прозы. У 2018 ягоны зборнік "Танцы над горадам" стаў лаўрэтам прэміі Ежы Гедройца.

Раней многія з аўдыякніг У.Арлова можна было часткова паслухаць на Kamunikat.org, а цалкам - на CD-дысках. Цяпер ягоныя творы можна набыць і паслухаць праз адмысловая мабільныя прыкладанні Kobo і Bookmate.

У прыватнасьці, гэта:

✓ зборнікі апавяданняў ды аповесцяў "Ордэн белай мышы", "Час чумы", "Сны імператара";
✓ кнігі пра гісторыю Беларусі "Адкуль наш род", "Таямніцы полацкай гісторыі";
✓ зборнік верлібраў "Паром празь Ля-Манш".

Да таго ж, зборнік "Танцы над горадам" можна праслухаць бясплатна.

Большасць з кніг агучыў сам аўтар.
554 viewsedited  07:08
Адкрыць / каментаваць
2022-07-16 10:15:35
Выйшла аўдыякніга Юры Станкевіча «Любіць ноч - права пацукоў»!

У правінцыйным мястэчку Янаўску, заселеным пераважна расійскамоўнымі вайскоўцамі і ваеннымі пенсіянерамі, раптоўна з’яўляюцца ўцекачы з Усходу. Пасяліўшыся на ўскрайку, яны наладжваюць гандаль наркотыкамі, гвалцяць мясцовых дзяўчат. Перасяленцы пачуваюць сябе вольна: янаўскія мянты прадаліся ім, а напужаныя жыхары гораду лічаць за лепшае не ўмешвацца. І толькі настаўніца Люба, побач з хатай якой размясціліся бежанцы, спрабуе неяк абараніць сябе і свайго маленькага сына, які нарадзіўся з хваробай Даўна…

«Альбо вам спадабаецца кніга, альбо захочацца ўласнаручна застрэліць пісьменніка.» - так пра творчасць Станкевіча ў 2018 годзе пісалі «Будзьма беларусамі!». Цяпер вы можаце ўласна пазнаёміцца с творчасцю аднаго з самых спрэчных сучасных беларускіх пісьменнікаў.

Чытае Уладзімір Лісоўскі.

Аўдыякнігу можна набыць і паслухаць па спасылцы.
603 viewsedited  07:15
Адкрыць / каментаваць
2022-07-10 09:54:02 Падарунак для дзетак ад «Будзьма». Відэакніга-чытанка для маленькіх па-беларуску

На ютуб-канале «Будзьма» выйшла відэакніга «Чытанка для маленькіх». Відэакнігу можна і ГЛЯДЗЕЦЬ, і СЛУХАЦЬ, і ЧЫТАЦЬ адначасова.

Укладальнікі кнігі — вядомыя знаўцы беларускай мовы Вінцук Вячорка і Пётра Садоўскі.

Казкі і вершы з малюнкамі на роднай мове для дзетак дашкольнага ўзросту агучылі Аня Хітрык і Павел Харланчук.

У «Чытанцы» сабраныя народныя, а таксама аўтарскія вершы і казкі, калыханкі і гульнёвыя прыпеўкі для дзетак да трох гадоў.

Мастачка — Святлана Канькова-Дударэнка.

Музыка — Аня Хітрык.

Глядзіце па спасылцы:



423 views06:54
Адкрыць / каментаваць
2022-07-09 08:31:50
Новая аўдыяказка на Кніжным Возе!

А ці ведаеце вы, што скрынкі, пакункі і бутэлькі – ад малака, цукерак, макароны і іншых прадуктаў, якія мы купляем у краме, – неўзабаве трапляюць на сметнік, дзе будуць ляжаць яшчэ вельмі шмат гадоў?

Але мы можам дапамагчы ўратаваць свет ад збыткоўнага смецця і падарыць упакоўцы другое жыццё. Каб дазнацца, як гэта зрабіць, слухайце казку «Упакоўка шукае сяброў»

Выданне падрыхтаванае і выдадзенае ў межах праекту «Удзел грамадства і эфектыўнае кіраванне воднымі рэсурсамі ў Мастоўскім раёне» пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюзу. Выдадзена на замову МГА «Экапартнёрства».

Аўтарка – Марыя Масягіна
Ілюстрацыі – Воля Кузьміч
Агучыла Крысціна Дробыш
Музыка – Аляксандра Грахоўская
Прадз'юсэр гуказапісу – Яўген Дзячэк
Запісана ў Студыя «Шафа»

Казку можна паслухаць па спасылцы.
467 viewsedited  05:31
Адкрыць / каментаваць
2022-07-03 09:08:11 Ліпеньская падборка аўдыякніг ад audiobooks.by.

"Бездакорная пакаёўка" Агаты Крысці — прыгоды сусветна вядомага дэтэктыва міс Марпл. А таксама чакаем дэтэктыўных сюрпрызаў ад "Кніжнага Воза"...

"Вам дапаможа КВА" Ганны Янкуты — гісторыя пра беражлівае стаўленне да вады. Пра казачнае воднае агенцтва (КВА), у якім працуюць сапраўды чароўныя істоты: балотніца Квакша, рачны дух Баламут і русалка Расіца, перад якімі штодня паўстаюць складаныя задачы. Цікава пра складанае. Працяг будзе! Ква!

Вершы Віктара Жыбуля — авангардныя, эксцэнтрычныя і з нечаканымі сэнсамі. Калі вы хацелі паслухаць нешта незвычайнае з беларускай паэзіі, то гэта той самы аўтар.

"Бывший сын" Сашы Філіпенкі — дэбютная кніга знакамітага рускамоўнага беларускага пісьменніка. Дзеянне кнігі адбываецца ў Мінску дзевяностых-двухтысячных гадoў. Як казаў сам аўтар, да 2020 году яму казалі, што ён занадта перабольшваў у кнізе.

"Людзі на балоце" Івана Мележа — магчыма, самая знакамітая кніга "пра вёску", якую ўсе чыталі ў школе. Але варта перачытаць/пераслухаць і ў сталым узросце.

"Справа Бяляцкага" Валера Каліноўскага — гэтая кніга не столькі пра крымінальную справу, паводле якой Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 гады турмы ў 2011 годзе, колькі пра справу ягонага жыцця — абарону грамадзянскіх і культурных правоў чалавека. Бяляцкі — кіраўнік правааборнчага цэнтра "Вясна" і з 14 ліпеня 2021 году знаходзіцца за кратамі.
1.0K viewsedited  06:08
Адкрыць / каментаваць
2022-06-30 03:18:14
Стваральнік прыкладання «Кніжны воз»: «Імкнемся — зрабіць так, каб бацькі маглі выхоўваць дзяцей па-беларуску, і гэта не ператваралася для іх у другую працу

«Кніжны воз» — так называецца адмысловая платформа, дзе размяшчаюцца прафесійна агучаныя кнігі на беларускай мове для дзяцей і падлеткаў.

«Воз» паспяхова едзе ўжо больш за паўтара гады.

З чаго ўсё пачыналася?

Як ідзе адбор твораў ды ўзгадненне пытанняў аўтарскіх правоў?

Што варта рабіць, каб насыціць беларускамоўнае асяроддзе дастатковай колькасцю зместу?

Пагаварылі пра гэта са ставаральнікам «Кніжнага возу». Чытайце гутарку па спасылцы :

https://budzma.org/news/knizhny-voz.html
1.1K views00:18
Адкрыць / каментаваць