Get Mystery Box with random crypto!

Выйшла аўдыякніга Юры Станкевіча «Любіць ноч - права пацукоў»! | Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

Выйшла аўдыякніга Юры Станкевіча «Любіць ноч - права пацукоў»!

У правінцыйным мястэчку Янаўску, заселеным пераважна расійскамоўнымі вайскоўцамі і ваеннымі пенсіянерамі, раптоўна з’яўляюцца ўцекачы з Усходу. Пасяліўшыся на ўскрайку, яны наладжваюць гандаль наркотыкамі, гвалцяць мясцовых дзяўчат. Перасяленцы пачуваюць сябе вольна: янаўскія мянты прадаліся ім, а напужаныя жыхары гораду лічаць за лепшае не ўмешвацца. І толькі настаўніца Люба, побач з хатай якой размясціліся бежанцы, спрабуе неяк абараніць сябе і свайго маленькага сына, які нарадзіўся з хваробай Даўна…

«Альбо вам спадабаецца кніга, альбо захочацца ўласнаручна застрэліць пісьменніка.» - так пра творчасць Станкевіча ў 2018 годзе пісалі «Будзьма беларусамі!». Цяпер вы можаце ўласна пазнаёміцца с творчасцю аднаго з самых спрэчных сучасных беларускіх пісьменнікаў.

Чытае Уладзімір Лісоўскі.

Аўдыякнігу можна набыць і паслухаць па спасылцы.