Падарунак для дзетак ад «Будзьма». Відэакніга-чытанка для мале | Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
Падарунак для дзетак ад «Будзьма». Відэакніга-чытанка для маленькіх па-беларуску
На ютуб-канале «Будзьма» выйшла відэакніга «Чытанка для маленькіх». Відэакнігу можна і ГЛЯДЗЕЦЬ, і СЛУХАЦЬ, і ЧЫТАЦЬ адначасова.
Укладальнікі кнігі — вядомыя знаўцы беларускай мовы Вінцук Вячорка і Пётра Садоўскі.
Казкі і вершы з малюнкамі на роднай мове для дзетак дашкольнага ўзросту агучылі Аня Хітрык і Павел Харланчук.
У «Чытанцы» сабраныя народныя, а таксама аўтарскія вершы і казкі, калыханкі і гульнёвыя прыпеўкі для дзетак да трох гадоў.
Мастачка — Святлана Канькова-Дударэнка.
Музыка — Аня Хітрык.
Глядзіце па спасылцы: