Get Mystery Box with random crypto!

Новая аўдыяказка на Кніжным Возе! А ці ведаеце вы, што скрын | Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

Новая аўдыяказка на Кніжным Возе!

А ці ведаеце вы, што скрынкі, пакункі і бутэлькі – ад малака, цукерак, макароны і іншых прадуктаў, якія мы купляем у краме, – неўзабаве трапляюць на сметнік, дзе будуць ляжаць яшчэ вельмі шмат гадоў?

Але мы можам дапамагчы ўратаваць свет ад збыткоўнага смецця і падарыць упакоўцы другое жыццё. Каб дазнацца, як гэта зрабіць, слухайце казку «Упакоўка шукае сяброў»

Выданне падрыхтаванае і выдадзенае ў межах праекту «Удзел грамадства і эфектыўнае кіраванне воднымі рэсурсамі ў Мастоўскім раёне» пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюзу. Выдадзена на замову МГА «Экапартнёрства».

Аўтарка – Марыя Масягіна
Ілюстрацыі – Воля Кузьміч
Агучыла Крысціна Дробыш
Музыка – Аляксандра Грахоўская
Прадз'юсэр гуказапісу – Яўген Дзячэк
Запісана ў Студыя «Шафа»

Казку можна паслухаць па спасылцы.