Get Mystery Box with random crypto!

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

Лагатып тэлеграм-канала bel_audiobooks — Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by) Б
Лагатып тэлеграм-канала bel_audiobooks — Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
Адрас канала: @bel_audiobooks
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.24K
Апісанне з канала

Усё пра беларускія аўдыякнігі: рэлізы, інтэрв'ю з аўтарамі і выканаўцамі ды іншыя цікавосткі. Слухай сваё!
https://taplink.cc/audiobooks.by
Пытанні? Прапановы? Пішыце @mikita12345 альбо contact@audiobooks.by

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

2


Апошнія паведамленні 3

2022-06-11 07:45:29
Аўдыякнігу Сержа Мінскевіча «Мышкі і дзеці» у выкананні аўтара можна паслухаць на Кніжным Возе.

З яе вы даведаецеся, пра што размаўляюць мышкі і дзеці, чаму на кірмашовым пляцы народ добры і ўсмешлівы, а дыназаўр так і не зрабіўся касманаўтам, і шмат усяго іншага.

Гэтыя дасціпныя вершы і пераклады ў агучцы аўтара калісьці запісала каманда Беларускі ПЭН / PEN Belarus для «Аўдыятэкі».

Серж Мінскевіч – вынаходлівы беларускі паэт, удумлівы даследчык літаратуры і апантаны перакладчык, аўтар кніг «Прыгоды Какоса Маракоса», «Сад замкнёных гор», «Усмешка Жалобнай каралевы» і шмат якіх іншых. Сярод яго перакладаў – паэма «Дзяды» і «Крымскія санеты» Адама Міцкевіча. Адзін з заснавальнікаў літаратурнага руху «Бум-Бам-Літ». На гэтым тыдні Серж памёр на 53-м годзе жыцця.

Кнігу можна паслухаць па спасылцы.
2.2K views04:45
Адкрыць / каментаваць
2022-06-06 10:16:38 Працягваем рэкамендацыю каналаў прысвечаных беларускай літаратуры. На гэты раз раім падпісацца на канал «ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ». Так Андрэй Хадановіч апісвае свой канал:

«Вітаю вас на сваім канале! З вамі Андрэй Хадановіч ― беларускі паэт, перакладчык, літаратуразнаўца і выкладчык.

Тут я распавядаю пра літаратуру, якая стала актуальнай у нашы часы, пра літаратуру, у якой мы з вамі цяпер жывём.

У сітуацыі, у якой апынулася Беларусь, у сітуацыі, калі з універсітэтаў звольненыя найлепшыя выкладчыкі і адлічаныя студэнты, мы самі робім сваю культуру, мы самі робімся інстытуцыямі. Мы самі сабе ўніверсітэты, бібліятэкі і школы.»

На канале штотыдзень выходзяць відэа дзе Андрэй распавядае і разважае пра беларускую і сусветную літаратуру. Некалькі апошніх выпускаў:

Кафка і Беларусь | Бацька, рэжым, суды, страх і пакланенне людзей перад уладай

Цынкавыя хлопчыкі | Беларусь-2020 і Украіна-2022 - Алексіевіч прадказала ўсё

Галоўная песня 2020 года: МУРЫ | Ціханоўскі, пратэсты ў Беларусі, Плошча-2010 і эміграцыя | Качмарскі

Прыемнага прагляду і праслухоўвання!
2.0K views07:16
Адкрыць / каментаваць
2022-06-02 09:22:16
Выйшла аўдыякінга «Кароткая гісторыя Беларусі» Алеся Краўцэвіча ў крамах і падкастах!

2022 - год гістарычнай памяці. І калі на хвілінку забыць, адкуль прыйшла ідэя, - сама ідэя добрая. Мы - беларусы, і нам варта ведаць сваю гісторыю. Калі вы жадаеце аднавіць свае гістарычныя веды і прайсці кароткі курс гісторыі нашай краіны - тады гэтая кніга для вас. Кніга даволі кароткая, 2.5 гадзіны, і яе можна праслухаць за адзін-два дні. Асабліва цікава параўноваць гэты курс з тым, які вы вывучалі ў школе. Некаторыя з’явы прадстаюць зусім у іншым свеце.

Аўтар Алесь Краўцэвіч - доктар гістарычных навук, прафесар. Лаўрэат Прэміі імя Францішка Багушэвіча.

Чытае кнігу Уладзімір Лісоўскі.

Паслухаць аўдыякнігу можна па спасылцы.

Таксама на ютуб-канале «Будзьма беларусамі» Алесь вядзе праект «Гісторыя за 5 хвілін». А для тых хто жадае паглыбіцца ў гісторыю прапануем яго праграму «Спакон вякоў», якая выходзіла на працягу 10 гадоў на радыё Рацыя.
4.6K viewsedited  06:22
Адкрыць / каментаваць
2022-05-31 04:56:11
Многія з удзельнікаў нашага канала ведаюць Насту Карнацкую, якая вядзе беларускамоўны падкаст прысвечаны літаратуры "Белліт" і з'яўляецца супрацоўніцай выдавецтва "Янушкевіч". Разам з Андрэем Янушкевічам яе затрымалі 16 траўня ў дзень адкрыцця кнігарні "Кнігаўка". Насту павінны былі адпусціць у мінулую нядзелю 29 траўня, але яе не адпусцілі, як і Янушкевіча.

Пакуль мы чакаем, калі Наста будзе выйдзе, прапануем вам падпісацца і паслухаць некалькі эпізодаў яе падкаста. Ды ўсміхнуцца горкай іроніі назвы апошняга эпізода ад 8 траўня. Падкаст можна паслухаць тут:

Youtube

Apple Podcasts

Google Podcasts

Castbox

SoundCloud

Spotify

Яндекс.Музыка

Pocket Casts

Таксама Наста вядзе аднайменны тэлеграм канал. Але цяпер ім завалодалі прапагандысты, таму мы не даем спасылкі. Вы лёгка можаце знайсці яго самі, але памятайце, што зараз ім кіруюць невядомыя людзі.
2.2K viewsedited  01:56
Адкрыць / каментаваць
2022-05-25 08:30:46 У кнізе ёсць і практычныя парады, чаму важна ведаць родную мову:

«Аднаго разу, калі я выходзіла з пад’езду дома, дзе мы гасцявалі, мяне заціснулі ў кут мясцовыя хлопчыкі і распачалі допыт, маўляў, адкуль я такая ўзялася. Я сказала, што з Беларусі, і яны запатрабавалі, каб у якасці доказу я сказала што-небудзь па-беларуску. Малалетнія разбойнікі выявіліся заўзятымі лінгвістамі. Я не разгубілася і пачала рэчытатывам расказваць ім песню з калыханкі "пакрысе на расе патухаюць зоркі-сплюшкі". Такі набор невядомых словаў іх відавочна ўразіў, бо больш яны да мяне не чапляліся. Сама я доўга не разумела, што такое гэтыя чароўныя “сплюшкі”, але ўжо тады была ўдзячная сваёй мове за тое, што яна выратавала мяне ад хуліганаў»
1.5K views05:30
Адкрыць / каментаваць
2022-05-25 08:30:27
Выйшла аўдыякніга «Кэмэл-Трэвэл» Вольгі Гапеевай!

Наватарскі раман «Кэмэл-Трэвэл» апісвае сусвет, дзе суіснавалі некалькі рэчаіснасцяў, гімнаў, сталіцаў, ідэнтычнасцяў. На гэтым фоне разгортваюцца першыя жыццёвыя прыгоды галоўнай гераіні, якая далёкая ад ідэалізацыі былых часоў, ад настальгіі. Гэты раман - гісторыя чалавечай крохкасці і даверу ў эпоху жуды і дэфіцыту не толькі прадуктаў, але і пачуццяў.

Чытае Уладзімір Лісоўскі.

Аўдыякнігу можна набыць і паслухаць па спасылцы.
1.8K viewsedited  05:30
Адкрыць / каментаваць
2022-05-23 09:22:52
Выйшла аўтабіяграфія Пётра Садоўскага «Мой шыболет» у выкананні аўтара!

«Першыя трыццаць пяць гадоў я пазнаваў сябе празь сябе, астатнія — празь Беларусь. І тады яна адкрылася мне як мой невыказны Шыболет: жыцьцядайная крыніца, зялёны парастак і сьпелы колас…»

Пётра Садоўскі - беларускі мовазнавец, палітык і дыпламат. У кнізе распавядае пра свой жыццёвы шлях, успамінае навучанне ў рускамоўнай Сувораўскай вучэльні, пра сваю працу ў Акадэміі Навук і на пасадзе амбасадара Беларусі ў Нямеччыне, а таксама шмат іншых гісторый.

Чытае аўтар.
Кніга агучана пры падтрымцы Радыё Свабода.

Паслухаць аўдыякнігу можна па спасылцы.
1.9K views06:22
Адкрыць / каментаваць
2022-05-22 00:21:02
Аўдыяказку «Мяне завуць Лахнэска» Алены Масла цяпер можна паслухаць на Кніжным Возе!

Гэта казка пра сяброўства апалоніка Апалона і дыназаўра Лахнэскі, у якіх ёсць свая, уласная ў кожнага, запаветная мара: Апалон марыць стаць вялікім і Магутны супержабам, Лахнэска хоча ператварыцца ў маленькую, вытанчаную прынцэсу.

Пра тое, што зусім не важна як ты выглядаеш, галоўнае тое, што ў цябе ўнутры, не важна што кажуць пра цябе іншыя, важна тое, як ты сам прымаеш сябе, і хай у нейкі момант цябе не разумеюць навакольныя, абавязкова наступіць час, калі побач з табой станецца «твой чалавек», які абавязкова зразумее цябе і будзе побач.

Кніга-намінант Прэміі Цёткі 2017 года ў катэгорыі «Лепшая кніга для дзяцей і падлеткаў». У 2020-м годзе кніга была адаптаваная для дзяцей з парушэннем зроку.

Гісторыя гучыць голасам Народнага артыста Віктара Манаева.

Прадзюсар гуказапісу - Алесь Калоша
Агучана пры падтрымцы сацыяльна-культурнай ініцыятывы «МоцАрт»
Ілюстрацыі – Аксана Аракчэева

Казку можна паслухаць па спасылцы.
1.3K views21:21
Адкрыць / каментаваць
2022-05-20 06:55:51
Аповесць Змітрака Бядулі "Салавей", а таксама некалькі апавяданняў цяпер на падкастах і аўдыякрамах!

Старонкі аповесці 3. Бядулі (1886—1941) "Салавей" вяртаюць нас у мінулае нашай бацькаўшчыны. Пісьменнік гістарычна праўдзіва намаляваў карціну жыцця сялянства ў тую змрочную пару — у час прыгону: звярыную жорсткасць паноў, іх пагарду да ўсяго беларускага — да імён, да мовы, да нацыянальнай культуры. Але ніякія катаванні не маглі заглушыць народныя таленты, прыгажосць душы народа. Пакуты герояў аповесці выкклікаюць боль, але яго перамагае пачуццё зачаравання іх чалавечнасцю, самаадданасцю і высакародствам. Канкрэтны жыццёвы матэрыял, асабіста перажытае і ўбачанае леглі таксама ў аснову апавяданняў "Пяць лыжак заціркі", "Малыя дрывасекі", "Велікодныя яйкі" і інш.

Чытае Леанід Дзяркач.

Аўдыякнігу можна паслухаць па спасылцы.
1.6K views03:55
Адкрыць / каментаваць
2022-05-12 07:58:50
Кніга Франц Сіўко “Дзень бубна” выдадзеная ў аўдыяфармаце.

Фантастыка і рэалізм, містыка і гістарычная проза цесна пераплятаюцца ў творах гэтага аўтара. Недарма празаіка лічаць спаткаемцам традыцый Яна Баршчэўскага і Уладзіміра Караткевіча. У аўдыянігу ўвайшлі творы: “Удог”, “Шула – мегаполіс” і “Дзень бубна”. Восем з паловай гадзін цікавай і арыгінальнай прозы!

Чытае Уладзімір Лісоўскі.

Набыць аўдыякнігу можна па спасылцы.
1.9K viewsedited  04:58
Адкрыць / каментаваць