Get Mystery Box with random crypto!

У кнізе ёсць і практычныя парады, чаму важна ведаць родную мов | Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

У кнізе ёсць і практычныя парады, чаму важна ведаць родную мову:

«Аднаго разу, калі я выходзіла з пад’езду дома, дзе мы гасцявалі, мяне заціснулі ў кут мясцовыя хлопчыкі і распачалі допыт, маўляў, адкуль я такая ўзялася. Я сказала, што з Беларусі, і яны запатрабавалі, каб у якасці доказу я сказала што-небудзь па-беларуску. Малалетнія разбойнікі выявіліся заўзятымі лінгвістамі. Я не разгубілася і пачала рэчытатывам расказваць ім песню з калыханкі "пакрысе на расе патухаюць зоркі-сплюшкі". Такі набор невядомых словаў іх відавочна ўразіў, бо больш яны да мяне не чапляліся. Сама я доўга не разумела, што такое гэтыя чароўныя “сплюшкі”, але ўжо тады была ўдзячная сваёй мове за тое, што яна выратавала мяне ад хуліганаў»