Get Mystery Box with random crypto!

Многія з удзельнікаў нашага канала ведаюць Насту Карнацкую, як | Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

Многія з удзельнікаў нашага канала ведаюць Насту Карнацкую, якая вядзе беларускамоўны падкаст прысвечаны літаратуры "Белліт" і з'яўляецца супрацоўніцай выдавецтва "Янушкевіч". Разам з Андрэем Янушкевічам яе затрымалі 16 траўня ў дзень адкрыцця кнігарні "Кнігаўка". Насту павінны былі адпусціць у мінулую нядзелю 29 траўня, але яе не адпусцілі, як і Янушкевіча.

Пакуль мы чакаем, калі Наста будзе выйдзе, прапануем вам падпісацца і паслухаць некалькі эпізодаў яе падкаста. Ды ўсміхнуцца горкай іроніі назвы апошняга эпізода ад 8 траўня. Падкаст можна паслухаць тут:

Youtube

Apple Podcasts

Google Podcasts

Castbox

SoundCloud

Spotify

Яндекс.Музыка

Pocket Casts

Таксама Наста вядзе аднайменны тэлеграм канал. Але цяпер ім завалодалі прапагандысты, таму мы не даем спасылкі. Вы лёгка можаце знайсці яго самі, але памятайце, што зараз ім кіруюць невядомыя людзі.