Get Mystery Box with random crypto!

Аўдыякнігу Сержа Мінскевіча «Мышкі і дзеці» у выкананні аўтара | Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

Аўдыякнігу Сержа Мінскевіча «Мышкі і дзеці» у выкананні аўтара можна паслухаць на Кніжным Возе.

З яе вы даведаецеся, пра што размаўляюць мышкі і дзеці, чаму на кірмашовым пляцы народ добры і ўсмешлівы, а дыназаўр так і не зрабіўся касманаўтам, і шмат усяго іншага.

Гэтыя дасціпныя вершы і пераклады ў агучцы аўтара калісьці запісала каманда Беларускі ПЭН / PEN Belarus для «Аўдыятэкі».

Серж Мінскевіч – вынаходлівы беларускі паэт, удумлівы даследчык літаратуры і апантаны перакладчык, аўтар кніг «Прыгоды Какоса Маракоса», «Сад замкнёных гор», «Усмешка Жалобнай каралевы» і шмат якіх іншых. Сярод яго перакладаў – паэма «Дзяды» і «Крымскія санеты» Адама Міцкевіча. Адзін з заснавальнікаў літаратурнага руху «Бум-Бам-Літ». На гэтым тыдні Серж памёр на 53-м годзе жыцця.

Кнігу можна паслухаць па спасылцы.