Get Mystery Box with random crypto!

Працягваем рэкамендацыю каналаў прысвечаных беларускай літарат | Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

Працягваем рэкамендацыю каналаў прысвечаных беларускай літаратуры. На гэты раз раім падпісацца на канал «ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ». Так Андрэй Хадановіч апісвае свой канал:

«Вітаю вас на сваім канале! З вамі Андрэй Хадановіч ― беларускі паэт, перакладчык, літаратуразнаўца і выкладчык.

Тут я распавядаю пра літаратуру, якая стала актуальнай у нашы часы, пра літаратуру, у якой мы з вамі цяпер жывём.

У сітуацыі, у якой апынулася Беларусь, у сітуацыі, калі з універсітэтаў звольненыя найлепшыя выкладчыкі і адлічаныя студэнты, мы самі робім сваю культуру, мы самі робімся інстытуцыямі. Мы самі сабе ўніверсітэты, бібліятэкі і школы.»

На канале штотыдзень выходзяць відэа дзе Андрэй распавядае і разважае пра беларускую і сусветную літаратуру. Некалькі апошніх выпускаў:

Кафка і Беларусь | Бацька, рэжым, суды, страх і пакланенне людзей перад уладай

Цынкавыя хлопчыкі | Беларусь-2020 і Украіна-2022 - Алексіевіч прадказала ўсё

Галоўная песня 2020 года: МУРЫ | Ціханоўскі, пратэсты ў Беларусі, Плошча-2010 і эміграцыя | Качмарскі

Прыемнага прагляду і праслухоўвання!