Get Mystery Box with random crypto!

Новая аўдыякніга Ганны Янкуты «Вам дапаможа КВА» выйшла на Кні | Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

Новая аўдыякніга Ганны Янкуты «Вам дапаможа КВА» выйшла на Кніжным Возе!

Лавіце прывітанне з нагоды выхаду кнігі ад самой аўтаркі Ганны Янкуты:
«Гэта гісторыя пра беражлівае стаўленне да вады, і я спадзяюся, што яна нікога не знудзіць. Бо ў Казачным водным агенцтве (КВА) працуюць сапраўды чароўныя істоты: балотніца Квакша, рачны дух Баламут і русалка Расіца, перад якімі штодня паўстаюць складаныя задачы. Дзякуй «Экапартнёрству» за цікавую супрацу і камандзе «Кніжнага воза» – за ператварэнне гісторыі ў магічную аўдыёкнігу. Працяг будзе! Ква!»

Ілюстрацыі – Лілія Давыдоўская
Агучыла – Крысціна Дробыш
Кампазітарка – Аляксандра Грахоўская
Гукарэжысёр і саўнд дызайнер – Яўген Дзячэк

Запісана ў эксперыментальнай студыі «Шафа»

Кнігу можна паслухаць па спасылцы.