Get Mystery Box with random crypto!

Арт Сядзіба

Лагатып тэлеграм-канала artsiadziba — Арт Сядзіба А
Лагатып тэлеграм-канала artsiadziba — Арт Сядзіба
Адрас канала: @artsiadziba
Катэгорыі: Блогі
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 861
Апісанне з канала

«Арт Сядзіба» стварае попыт на беларускую мову і будуе бяспечнае асяроддзе для яе выкарыстоўвання, аб'ядноўваючы актыўную і творчую моладзь.

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 5

2021-09-23 20:44:21
200+ гатункаў крафта, больш за 40 мясцовых і замежных бровараў, спецыяльны гатунак Limited Edition, каля 40 рэзідэнтаў фуд-корта, паб-квіз, DJ & live-сэты — вялікі піўны фэст ад арганізатараў гарадскога пікніка Vulitsa Ezha пройдзе на тэрыторыі парку забаваў Dreamland 25-26 верасня.

Удзень на пляцоўцы запланаваныя DJ-cеты, а ўвечары — live-канцэрты ад шасці камандаў. У суботу, 25 верасня, на галоўнай сцэне з 17:00 да 21:00 выступяць індзі-гурт «Галантерея», ска-фанкеры The Up! і кавер-бэнд No Comment Band, які сыграе і аўтарскія кампазіцыі. А 26 верасня, у нядзелю, публіку раскачаюць электра/этна-дуэт DAH, рокеры Panska Moc і рэгі-гурт Botanic Project.

Што: вялікі піўны фестываль Vulitsa Ezha. Beer Edition
Калі: 25-26 верасня
У колькі: 12:00 — 22:00
Дзе: парк забаваў Dreamland
Кошт квіткоў: 12 BYN, з фестывальным куфлем — 15 BYN
18+
234 views17:44
Адкрыць / каментаваць
2021-09-21 19:05:31
У нашым інстаграме распачаўся батл сярод беларускіх альбомаў: instagram.com/artsiadziba

АБІРАЙ НАЙЛЕПШЫ АЛЬБОМ
155 views16:05
Адкрыць / каментаваць
2021-08-26 10:55:08
Памёр Алесь Разанаў. Ён быў адным з самых значных беларускіх паэтаў усіх часоў.

Выключаны з універсітэта ў 1969 за патрабаванне навучання па-беларуску, ён не зламаўся.

Ягоныя філасофскія вершы змянілі беларускую літаратуру.
168 views07:55
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 09:47:34 «Закінутая Беларусь» 2 -


У гэты раз мы едзем па самых незвычайных славутасцях, якія знаходзяцца недалёка да Менска. У праграме - слаламны канал у Ждановічах, перакуленая агнявая кропка каля Заслаўя, млын у Шайках.

«Закінутая Беларусь» — гэта праект пра помнікі архітэктуры, якія чамусьці апынуліся нікому не патрэбныя. Гістарычныя сядзібы, замкі, докі часоў вайны і пахавальні… Амаль усе яны знаходзяцца на балансе розных дзяржаўных і камерцыйных устаноў. Але іх стан усё адно вельмі сумны.
137 views06:47
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 12:46:06 Сёння а 14 - ЗАКІНУТАЯ БЕЛАРУСЬ



77 viewsedited  09:46
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 22:23:22
А за каго ты заўзееш на #euro2020 ?
99 views19:23
Адкрыць / каментаваць
2021-06-28 10:36:05
Украінскі гурт «Колір» выпусціў трэк на верш Рыгора Барадуліна

Трэк «Чалавек» на верш беларускага пісьменніка Рыгора Барадуліна «Чалавек не ўзнікае так» увайшоў у новы альбом «Поки ще можна».

«Пра любоў да беларускіх сяброў, свабоду слова, свет, які развальваецца, але ўсё яшчэ трымаецца разам. Пра пачуцці кожнага з нас: сёння, заўтра, у далёкай будучыні. Пра чорнае і белае ў няскончанай вайне», - апісвае гурт новы альбом.

Дарэчы, яшчэ ў 2016 годзе «Колір» выпусціў беларускамоўны трэк «Застацца сабой» на верш журналіста Андрэя Аляксандрава, які зараз за кратамі. Кліп на гэтую кампазіцыю здымалі ў Менску, а рэжысёрам выступіла беларускі фатограф Ірына Арахоўская.

СЛУХАЦЬ: https://soundcloud.com/gurtkolir/mtwb1ltjxadh
720 viewsedited  07:36
Адкрыць / каментаваць
2021-06-27 19:22:06
Першая вяршыня ўзятая! 100 гадзін цудоўных галасоў беларусаў усяго за 5 дзён
Немагчыма апісаць, наколькі гэта натхняе! Бадай, на гэта здольныя толькі беларусы!
Па колькасці агучаных сказаў на Common Voice мы абышлі ўкраінскую, чэшскую і нават галандскую мовы. Вядома, гэтыя мовы падтрымліваюць карпарацыі і праз іншыя крыніцы даўно назбіраныя тысячы гадзін, але беларусы могуць разлічваць толькі на саміх сябе!

Што далей? Трэба ісці наперад! Наступны рубеж - 250 гадзін!

Вялізны дзякуй усім, хто натхніўся!**
А вось спіс рэкардсменаў:
У агучванні:
Eleonora (1k)
Andrus' (1k)
shypshyna (1k)
Raman (908)
Сяргей (830)
Jakka (797)
Міхась Рубон (725)
Рагнеда (646)
Zheka6120 (619)
Карына (571)

У праслухоўванні сказаў:
LongLive (5k)
Andrej (3k)
Yauhen Bichel (2k)
Міхась Рубон (2k)
alice_hatter (1k)
Igo (1k)
Jakka (1k)
Smajlichak (1k)
maruka (835)
true_sasha (818)
361 viewsedited  16:22
Адкрыць / каментаваць
2021-06-23 10:50:34
Інвестуйце свой голас у беларускую мову!
Далучайцеся да «марафона» агучвання невялікіх сказаў. Гэта ў будучыні пойдзе на карысць развіцця тэхналогій распазнавання беларускага маўлення, адкрые мноства выдатных сучасных магчымасцей і дакажа, што ў нашай мовы ёсць будучыня!

Працэс надзвычай просты:
1. Трэба зайсці на https://commonvoice.mozilla.org/be і націснуць на мікрафон!
2. Пачаць начытваць сказы. Можна з тэлефону, можна без рэгістрацыі.
3. Таксама можна правяраць ужо начытаныя іншымі людзьмі сказы, што таксама важна.

Актывізацыяй беларускай мовы ў міжнародным праекце Mozilla Common Voice займалася каманда say.by дзеля таго, каб стала магчымым ажыццявіць праект "Мова прафесіі". Акрамя таго, саму каштоўнасць наяўнасці запісаў галасоў беларусаў у адкрытым доступе цяжка пераацаніць.

Трэба сабраць не менш за 100 гадзін беларускага маўлення, а апошнюю статыстыку і інструкцыі з карыснымі парадамі можна паглядзець тут: https://mova.pro

Давайце дакажам, што ў нашай мовы ёсць будучыня!
5.5K viewsedited  07:50
Адкрыць / каментаваць
2021-06-21 10:47:34
Спявачка LEAR прэзентавала новую версію песні «На стомленых крылах», якую вы маглі чуць летам 2020:

СЛУХАЦЬ: https://band.link/CwC2y
495 views07:47
Адкрыць / каментаваць