Get Mystery Box with random crypto!

200+ гатункаў крафта, больш за 40 мясцовых і замежных бровараў | Арт Сядзіба

200+ гатункаў крафта, больш за 40 мясцовых і замежных бровараў, спецыяльны гатунак Limited Edition, каля 40 рэзідэнтаў фуд-корта, паб-квіз, DJ & live-сэты — вялікі піўны фэст ад арганізатараў гарадскога пікніка Vulitsa Ezha пройдзе на тэрыторыі парку забаваў Dreamland 25-26 верасня.

Удзень на пляцоўцы запланаваныя DJ-cеты, а ўвечары — live-канцэрты ад шасці камандаў. У суботу, 25 верасня, на галоўнай сцэне з 17:00 да 21:00 выступяць індзі-гурт «Галантерея», ска-фанкеры The Up! і кавер-бэнд No Comment Band, які сыграе і аўтарскія кампазіцыі. А 26 верасня, у нядзелю, публіку раскачаюць электра/этна-дуэт DAH, рокеры Panska Moc і рэгі-гурт Botanic Project.

Што: вялікі піўны фестываль Vulitsa Ezha. Beer Edition
Калі: 25-26 верасня
У колькі: 12:00 — 22:00
Дзе: парк забаваў Dreamland
Кошт квіткоў: 12 BYN, з фестывальным куфлем — 15 BYN
18+