Get Mystery Box with random crypto!

Арт Сядзіба

Лагатып тэлеграм-канала artsiadziba — Арт Сядзіба А
Лагатып тэлеграм-канала artsiadziba — Арт Сядзіба
Адрас канала: @artsiadziba
Катэгорыі: Блогі
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 861
Апісанне з канала

«Арт Сядзіба» стварае попыт на беларускую мову і будуе бяспечнае асяроддзе для яе выкарыстоўвання, аб'ядноўваючы актыўную і творчую моладзь.

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 3

2021-11-02 13:10:10 У Мінску адкрылася яшчэ адна беларускамоўная кавярня — «Апостраф Кава». Працуе яна з панядзелка па пятніцу з 8:00 да 22:00, у суботу і нядзелю — з 9:00 да 22:00. Знаходзiцца па адрасе вуліца Алібегава, 28.

«Вырашыў: або будзе па-беларуску, або ніяк».

https://realt.onliner.by/2021/11/02/adkrylasya-belaruskamo%D1%9Enaya-kavyarnya
182 views10:10
Адкрыць / каментаваць
2021-11-01 16:20:46 Наша Бася ў падкасце «Трэба»:

186 views13:20
Адкрыць / каментаваць
2021-10-29 15:02:01 У мінулым годзе «Арт Сядзіба» і KROK FILMS стварылі відэа-праект «Вечныя вершы», у якім нагадалі пра падзею, што засталася крывавай плямай у гісторыі Беларусі.
У відэа вершы трох рэпрэсаваных паэтаў – Алеся Дудара, Зямы Піваварава, Тодара Кляшторнага чыталі Ганна Севярынец, Віталь Рыжкоў і Уладзь Лянкевіч.

Нагадаем, што 84 гады таму ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году стала «чорнай» у беларускай гісторыі. Беларусь страціла больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты – літаратары, дзяржаўныя дзеячы і навукоўцы. Падобнага не ведае гісторыя ніводнай іншай еўрапейскай краіны.
114 viewsedited  12:02
Адкрыць / каментаваць
2021-10-29 15:00:01 ПРЭМ'ЕРА ПРАЕКТА «Вечныя вершы. Каханне». 16:00 на YouTube «Арт Сядзібы».

Пакуль чалавек жывы – ён марыць, кахае, плануе, незалежна ад месца і часу існавання. Было месца каханню і ў змрочныя 1930-я гады.

У відэапраекце «Арт Сядзібы» беларускія музыкі Iva Sativa, Мікіта Найдзёнаў і Яўген Змушка чытаюць вершы пра каханне расстраляных літаратараў Валера Маракова, Мойшэ Кульбака, Уладзіміра Хадыкі. Лёсы маладых людзей пераплятаюцца. Паэты ўжо не прачытаюць свае вершы і не скажуць тое трапяткое «кахаю». У нас жа яшчэ ёсць мары, надзеі, магчымасці. Памятайце, кахайце!

Далучыцца да ўшанавання можа кожны. Размяшчайце вершы рэпрэсаваных літаратараў пра каханне ў свае сацыяльныя сеткі пад хэштэгам #вечныявершыкахання
120 viewsedited  12:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-26 14:28:04 ВЕЧНЫЯ ВЕРШЫ. КАХАННЕ:


29 кастрычніка на нашым youtube-канале

«Арт Сядзіба» напрыканцы кастрычніка традыцыйна ладзіць анлайн і афлайн падзеі, прысвечаныя ўгодкам страшных падзей ночы з 29 на 30 кастрычніка 1937-га года, калі Беларусь страціла каля сотні дзеячаў культуры, у тым ліку і многіх літаратараў.

«Вечныя вершы. Каханне». 2021 год. Алесь Сьнег чытае верш «Дахі. Палёты. Паэты».

Пакуль чалавек жывы – ён марыць, кахае, плануе, незалежна ад месца і часу існавання. Было месца каханню і ў змрочныя 1930-я гады. 29 кастрычніка ў відэапраекце «Арт Сядзібы» беларускія музыкі прачытаюць вершы пра каханне расстраляных літаратараў

Далучыцца зараз можа кожны. Размяшчайце вершы рэпрэсаваных літаратараў пра каханне ў свае сацыяльныя сеткі пад хэштэгамі #вечныявершыкахання #Ночпаэтаў
200 views11:28
Адкрыць / каментаваць
2021-10-26 11:22:45
27 кастрычніка "Петля пристрастия" выпускае новы альбом і пачынае вялікі тур. Беларускіх гарадоў у спісе па зразумелых прычынах няма.

Увесну 2020-га "Петля пристрастия" выступала ў студыі @euroradio у межах праекту "Бяспечны LIVE":

101 views08:22
Адкрыць / каментаваць
2021-10-26 11:22:45 У мінулым годзе «Петля» была ў нашым праекце «Бяспечны live»
121 viewsedited  08:22
Адкрыць / каментаваць
2021-10-25 17:46:19
Працягваем знаёміць вас з нашай гісторыяй #artsiadziba10hod

14 лютага 2012 года ў «Арт Сядзібе» ў Менску прайшла святочная вечарына. Анансаваныя праз суполкі сайту ў сацыяльных сетках віртуальныя анёлкі з'явіліся ў вобразе цалкам рэальных хлопцаў, хіба што з крылцамі. Анёлы зачытвалі дасланыя святочныя віншаванкі ды штрафавалі сур’ёзнымі пытаннямі пра каханне тых, хто прыпазніўся. Была выстава малюнкаў адмыслова з нагоды дня закаханых. Былі вершы ды смешныя гісторыі. Была Валерыя Кустава. Прагляд «Амэлі» ды спевы пад гітару.
Так пісаў сайт generation.by

Саўндтрэк тэмы: AMAROKA - Будзь шчаслівай
160 views14:46
Адкрыць / каментаваць
2021-10-22 14:00:34
Прэм'ера! Гурт SnopSnoŭ прэзентаваў міні-альбом "Nie lublu ludziej".

У склад увайшлі чатыры песні, адна з якіх, «Chałodnaje serca» выходзіла сінглам. Гэта песні пра стасункі між людзьмі, успаміны і ўплыў мінулага на свядомасць чалавека.

Слухаць на Spotify: https://open.spotify.com/album/6IaN4XK45pXwMFQ9CntQCF?si=uNXlB4jGScKie1v8KKPAeQ
169 viewsedited  11:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-21 14:48:54
Пачынаем знаёміць вас з гісторыяй «Арт Сядзібы» #artsiadziba10hod

«24 снежня 2011 у памяшканні гандлёвага дома «Гарызонт» адкрылася «Арт Сядзіба» – шматфункцыянальная піва-фрэндлі прастора для творчых людзей. Новая кропка для канцэртаў, выставаў ды імпрэзаў мае прыцягнуць усіх, хто марыць пра свабодную творчасць і мастацтва без межаў» – так пісаў сайт @34magnet у 2011 годзе.

На адкрыцці выступілі Паліна Рэспубліка і паэт Антон Рудак.

Фота: Будзьма
217 views11:48
Адкрыць / каментаваць