Get Mystery Box with random crypto!

ВЕЧНЫЯ ВЕРШЫ. КАХАННЕ: 29 кастрычніка на нашым youtube-канал | Арт Сядзіба

ВЕЧНЫЯ ВЕРШЫ. КАХАННЕ:


29 кастрычніка на нашым youtube-канале

«Арт Сядзіба» напрыканцы кастрычніка традыцыйна ладзіць анлайн і афлайн падзеі, прысвечаныя ўгодкам страшных падзей ночы з 29 на 30 кастрычніка 1937-га года, калі Беларусь страціла каля сотні дзеячаў культуры, у тым ліку і многіх літаратараў.

«Вечныя вершы. Каханне». 2021 год. Алесь Сьнег чытае верш «Дахі. Палёты. Паэты».

Пакуль чалавек жывы – ён марыць, кахае, плануе, незалежна ад месца і часу існавання. Было месца каханню і ў змрочныя 1930-я гады. 29 кастрычніка ў відэапраекце «Арт Сядзібы» беларускія музыкі прачытаюць вершы пра каханне расстраляных літаратараў

Далучыцца зараз можа кожны. Размяшчайце вершы рэпрэсаваных літаратараў пра каханне ў свае сацыяльныя сеткі пад хэштэгамі #вечныявершыкахання #Ночпаэтаў