Get Mystery Box with random crypto!

ПРЭМ'ЕРА ПРАЕКТА «Вечныя вершы. Каханне». 16:00 на YouTube «Ар | Арт Сядзіба

ПРЭМ'ЕРА ПРАЕКТА «Вечныя вершы. Каханне». 16:00 на YouTube «Арт Сядзібы».

Пакуль чалавек жывы – ён марыць, кахае, плануе, незалежна ад месца і часу існавання. Было месца каханню і ў змрочныя 1930-я гады.

У відэапраекце «Арт Сядзібы» беларускія музыкі Iva Sativa, Мікіта Найдзёнаў і Яўген Змушка чытаюць вершы пра каханне расстраляных літаратараў Валера Маракова, Мойшэ Кульбака, Уладзіміра Хадыкі. Лёсы маладых людзей пераплятаюцца. Паэты ўжо не прачытаюць свае вершы і не скажуць тое трапяткое «кахаю». У нас жа яшчэ ёсць мары, надзеі, магчымасці. Памятайце, кахайце!

Далучыцца да ўшанавання можа кожны. Размяшчайце вершы рэпрэсаваных літаратараў пра каханне ў свае сацыяльныя сеткі пад хэштэгам #вечныявершыкахання