Get Mystery Box with random crypto!

У мінулым годзе «Арт Сядзіба» і KROK FILMS стварылі відэа-прае | Арт Сядзіба

У мінулым годзе «Арт Сядзіба» і KROK FILMS стварылі відэа-праект «Вечныя вершы», у якім нагадалі пра падзею, што засталася крывавай плямай у гісторыі Беларусі.
У відэа вершы трох рэпрэсаваных паэтаў – Алеся Дудара, Зямы Піваварава, Тодара Кляшторнага чыталі Ганна Севярынец, Віталь Рыжкоў і Уладзь Лянкевіч.

Нагадаем, што 84 гады таму ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году стала «чорнай» у беларускай гісторыі. Беларусь страціла больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты – літаратары, дзяржаўныя дзеячы і навукоўцы. Падобнага не ведае гісторыя ніводнай іншай еўрапейскай краіны.