Get Mystery Box with random crypto!

Арт Сядзіба

Лагатып тэлеграм-канала artsiadziba — Арт Сядзіба А
Лагатып тэлеграм-канала artsiadziba — Арт Сядзіба
Адрас канала: @artsiadziba
Катэгорыі: Блогі
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 861
Апісанне з канала

«Арт Сядзіба» стварае попыт на беларускую мову і будуе бяспечнае асяроддзе для яе выкарыстоўвання, аб'ядноўваючы актыўную і творчую моладзь.

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2021-11-18 11:53:32
#artsiadziba10hod

У 2014 годзе «Арт Сядзіба» правяла два «Дні вышыванкі», якія наведала не адна тысяча чалавек. І стала зразумела, што попыт на нацыянальную сімволіку масавы. Вышыванкі і вышымайкі надзелі музычныя зоркі, спартсмены, акторы. Нацыянальныя арнаменты з’явіліся паўсюль: ад шкарпэтак да навагодняй ялінкі на галоўнай плошчы краіны. Вечарыны «Беларусам быць модна» праходзілі ў гламурных клубах сталіцы.
209 views08:53
Адкрыць / каментаваць
2021-11-15 13:13:36 Нядаўна мы пачалі знаёміць вас з гісторыяй «Арт Сядзібы».
Сёння мы склалі для вас плэйліст з трэкаў, якія слухалі ў 2013-м: Петля, Akute і першы хіт Naviband https://vk.com/siadziba?w=wall-73027848_22048
#artsiadziba10hod
172 viewsedited  10:13
Адкрыць / каментаваць
2021-11-13 20:50:55
Сумесна з нашымі сябрамі з «Арт Сядзібы» падрыхтавалі для вас невялікі падарунак

Да канца года на нашых матчах будзем разам слухаць найлепшыя беларускія песні конкурсу «Мова — Музыка — Футбол», які «Арт Сядзіба» праводзіла ў 2017 годзе!
145 views17:50
Адкрыць / каментаваць
2021-11-12 15:27:02
А вось і інструкцыя
110 views12:27
Адкрыць / каментаваць
2021-11-12 15:27:02
Мы пачынаем кампанію е-Мова!

Хочаце, каб беларускай мовы ў інтэрнэце было больш? То далучайцеся!

1 крок - беларуская мова на гугл-мапах!

Вы можаце дадаваць назвы месцаў па-беларуску. Палацаў, гандлёвых цэнтраў, лякарняў, кінатэатраў, стадыёнаў - любых месцаў. Для гэтага трэба:
абраць месца націснуць рэдагаваць дадаць беларускую мову і выправіць лацінку (калі ёсць) даслаць выпраўленні. Важна каб беларуская мова стаяла ў наладах гугла.

Дзяліцеся сваімі поспехамі ў сацсетках з хэштэгам #емова. Самыя актыўныя ўдзельнікі кампаніі атрымаюць падарункі!
113 views12:27
Адкрыць / каментаваць
2021-11-12 11:44:02
#artsiadziba10hod
Наша гісторыя. 2013 год

26 траўня 2013 «Арт Сядзіба» правяла «Сапраўдны беларускі канцэрт» у Re:Public. На канцэрце гурт AMAROKA прадставіў свой альбом «PASTKA», быў прэзентаваны кліп гурта ili_ili. Відэастужка стала пераможцам конкурсу віда-кліпаў «КЛІПзаМОВА», які праводзіўся «Арт Сядзібай» і відэастудыяй «Ideas». Таксама на сцэне зайграў гурт Green Pills.
183 viewsedited  08:44
Адкрыць / каментаваць
2021-11-10 14:16:08
Сёння пачынаецца другі Марафон агучвання беларускіх сказаў. Кожны можа далучыцца да яго ў 3 простыя крокі:

Зайсці на сайт donar.by
Пачаць агучваць або праслухоўваць ужо агучаныя сказы.
Можна нават стварыць профіль донара беларускай мовы і атрымаць сертыфікат.

Цягам месяца галасы беларусаў будуць збірацца для адкрытай калекцыі Common Voice, каб удасканаліць механізм распазнавання беларускага маўлення і навучыць кампутары разумець нашу мову. Таксама гэтым разам галасы патрэбныя і для новага праекта say.by — «Мова прафесіі». Удзельнікам прапануецца агучваць заданні для інтэрактыўнага навучання беларускай мове ў розных прафесійных сферах: у абслугоўванні, у кол-цэнтрах, медыцыне, кавярнях, крамах, на запраўках, у IT і нават піваварэнні. Першыя 2 модулі для агучвання — гэта вітанні і ветлівасць, а таксама беларуская фанетыка.
Напрыканцы 300 самых актыўных «донараў беларускай мовы» чакаюць сімвалічныя падарункі ад say.by, а таксама партнёраў марафону агучвання.
Стань донарам беларускай мовы!
186 viewsedited  11:16
Адкрыць / каментаваць
2021-11-08 14:59:32
ШТО МЫ СЛУХАЛІ Ў 2011 - 2012 ГОДЗЕ

Нядаўна мы пачалі знаёміць вас з гісторыяй «Арт Сядзібы».
Мы распавялі вам пра старонкі нашай арганізацыі за 2011-2012 год, наперадзе яшчэ 9 гадоў жыцця «Арт Сядзібы». Можна паглядзець ва ўсіх сетках па хэштэгу #artsiadziba10hod

Таксама мы склалі для вас два музычныя плэйлісты тых гадоў:
2011 год: https://vk.com/siadziba?w=wall-73027848_22028
2012 год: https://vk.com/siadziba?w=wall-73027848_22039
232 views11:59
Адкрыць / каментаваць
2021-11-08 14:20:19
Працягваем знаёміць вас з нашай гісторыяй #artsiadziba10hod

У лістападзе 2012 года «Арт Сядзіба» выпусціла дакументальны фільм «Мова. Музыка. Маладосць»:



Фільм стаў дакументальнай гісторыяй фармавання, развіцця і жыцця беларускамоўнай музычнай творчасці з цікавымі фактамі і незабыўнымі падзеямі.
244 viewsedited  11:20
Адкрыць / каментаваць
2021-11-02 18:33:29
Працягваем знаёміць вас з нашай гісторыяй #artsiadziba10hod

18 траўня 2012 года паўтары сотні чалавек у залатых касцюмах прайшліся ўначы па праспекце Незалежнасці ў Менску, каб сустрэць узыход сонца. Дзіўны натоўп з усмешкамі пад харавыя песні N.R.M. весела прайшоў па пустых і чыстых вуліцах гораду. Так знакаміты польскі мастак Павел Альтхамер, які славіцца перформансамі ў розных краінах свету, разам з «Арт Сядзібай» зладзіў у Менску арт-акцыю «Прамень сонца». Перад гэтым у сталічным клубе ўсю ноч выступалі N.R.M. i AMAROKA.

Саўндтрэк тэмы: N.R.M. - PRAMIEŃ
147 views15:33
Адкрыць / каментаваць