Get Mystery Box with random crypto!

Працягваем знаёміць вас з нашай гісторыяй #artsiadziba10hod 1 | Арт Сядзіба

Працягваем знаёміць вас з нашай гісторыяй #artsiadziba10hod

18 траўня 2012 года паўтары сотні чалавек у залатых касцюмах прайшліся ўначы па праспекце Незалежнасці ў Менску, каб сустрэць узыход сонца. Дзіўны натоўп з усмешкамі пад харавыя песні N.R.M. весела прайшоў па пустых і чыстых вуліцах гораду. Так знакаміты польскі мастак Павел Альтхамер, які славіцца перформансамі ў розных краінах свету, разам з «Арт Сядзібай» зладзіў у Менску арт-акцыю «Прамень сонца». Перад гэтым у сталічным клубе ўсю ноч выступалі N.R.M. i AMAROKA.

Саўндтрэк тэмы: N.R.M. - PRAMIEŃ