Get Mystery Box with random crypto!

#artsiadziba10hod У 2014 годзе «Арт Сядзіба» правяла два «Дні | Арт Сядзіба

#artsiadziba10hod

У 2014 годзе «Арт Сядзіба» правяла два «Дні вышыванкі», якія наведала не адна тысяча чалавек. І стала зразумела, што попыт на нацыянальную сімволіку масавы. Вышыванкі і вышымайкі надзелі музычныя зоркі, спартсмены, акторы. Нацыянальныя арнаменты з’явіліся паўсюль: ад шкарпэтак да навагодняй ялінкі на галоўнай плошчы краіны. Вечарыны «Беларусам быць модна» праходзілі ў гламурных клубах сталіцы.