Get Mystery Box with random crypto!

Сёння пачынаецца другі Марафон агучвання беларускіх сказаў. Ко | Арт Сядзіба

Сёння пачынаецца другі Марафон агучвання беларускіх сказаў. Кожны можа далучыцца да яго ў 3 простыя крокі:

Зайсці на сайт donar.by
Пачаць агучваць або праслухоўваць ужо агучаныя сказы.
Можна нават стварыць профіль донара беларускай мовы і атрымаць сертыфікат.

Цягам месяца галасы беларусаў будуць збірацца для адкрытай калекцыі Common Voice, каб удасканаліць механізм распазнавання беларускага маўлення і навучыць кампутары разумець нашу мову. Таксама гэтым разам галасы патрэбныя і для новага праекта say.by — «Мова прафесіі». Удзельнікам прапануецца агучваць заданні для інтэрактыўнага навучання беларускай мове ў розных прафесійных сферах: у абслугоўванні, у кол-цэнтрах, медыцыне, кавярнях, крамах, на запраўках, у IT і нават піваварэнні. Першыя 2 модулі для агучвання — гэта вітанні і ветлівасць, а таксама беларуская фанетыка.
Напрыканцы 300 самых актыўных «донараў беларускай мовы» чакаюць сімвалічныя падарункі ад say.by, а таксама партнёраў марафону агучвання.
Стань донарам беларускай мовы!