Get Mystery Box with random crypto!

Інвестуйце свой голас у беларускую мову! Далучайцеся да «мараф | Арт Сядзіба

Інвестуйце свой голас у беларускую мову!
Далучайцеся да «марафона» агучвання невялікіх сказаў. Гэта ў будучыні пойдзе на карысць развіцця тэхналогій распазнавання беларускага маўлення, адкрые мноства выдатных сучасных магчымасцей і дакажа, што ў нашай мовы ёсць будучыня!

Працэс надзвычай просты:
1. Трэба зайсці на https://commonvoice.mozilla.org/be і націснуць на мікрафон!
2. Пачаць начытваць сказы. Можна з тэлефону, можна без рэгістрацыі.
3. Таксама можна правяраць ужо начытаныя іншымі людзьмі сказы, што таксама важна.

Актывізацыяй беларускай мовы ў міжнародным праекце Mozilla Common Voice займалася каманда say.by дзеля таго, каб стала магчымым ажыццявіць праект "Мова прафесіі". Акрамя таго, саму каштоўнасць наяўнасці запісаў галасоў беларусаў у адкрытым доступе цяжка пераацаніць.

Трэба сабраць не менш за 100 гадзін беларускага маўлення, а апошнюю статыстыку і інструкцыі з карыснымі парадамі можна паглядзець тут: https://mova.pro

Давайце дакажам, што ў нашай мовы ёсць будучыня!