Get Mystery Box with random crypto!

Першая вяршыня ўзятая! 100 гадзін цудоўных галасоў беларусаў у | Арт Сядзіба

Першая вяршыня ўзятая! 100 гадзін цудоўных галасоў беларусаў усяго за 5 дзён
Немагчыма апісаць, наколькі гэта натхняе! Бадай, на гэта здольныя толькі беларусы!
Па колькасці агучаных сказаў на Common Voice мы абышлі ўкраінскую, чэшскую і нават галандскую мовы. Вядома, гэтыя мовы падтрымліваюць карпарацыі і праз іншыя крыніцы даўно назбіраныя тысячы гадзін, але беларусы могуць разлічваць толькі на саміх сябе!

Што далей? Трэба ісці наперад! Наступны рубеж - 250 гадзін!

Вялізны дзякуй усім, хто натхніўся!**
А вось спіс рэкардсменаў:
У агучванні:
Eleonora (1k)
Andrus' (1k)
shypshyna (1k)
Raman (908)
Сяргей (830)
Jakka (797)
Міхась Рубон (725)
Рагнеда (646)
Zheka6120 (619)
Карына (571)

У праслухоўванні сказаў:
LongLive (5k)
Andrej (3k)
Yauhen Bichel (2k)
Міхась Рубон (2k)
alice_hatter (1k)
Igo (1k)
Jakka (1k)
Smajlichak (1k)
maruka (835)
true_sasha (818)