Get Mystery Box with random crypto!

Украінскі гурт «Колір» выпусціў трэк на верш Рыгора Барадулін | Арт Сядзіба

Украінскі гурт «Колір» выпусціў трэк на верш Рыгора Барадуліна

Трэк «Чалавек» на верш беларускага пісьменніка Рыгора Барадуліна «Чалавек не ўзнікае так» увайшоў у новы альбом «Поки ще можна».

«Пра любоў да беларускіх сяброў, свабоду слова, свет, які развальваецца, але ўсё яшчэ трымаецца разам. Пра пачуцці кожнага з нас: сёння, заўтра, у далёкай будучыні. Пра чорнае і белае ў няскончанай вайне», - апісвае гурт новы альбом.

Дарэчы, яшчэ ў 2016 годзе «Колір» выпусціў беларускамоўны трэк «Застацца сабой» на верш журналіста Андрэя Аляксандрава, які зараз за кратамі. Кліп на гэтую кампазіцыю здымалі ў Менску, а рэжысёрам выступіла беларускі фатограф Ірына Арахоўская.

СЛУХАЦЬ: https://soundcloud.com/gurtkolir/mtwb1ltjxadh